Мы едзем!
...Едзем, як і абяцалі, у Гродна, дзе зачакаўся, вiдаць, свайго суперпрыза халадзiльнiка «Атлант» Станiслаў Iосiфавiч Цiс, едзем у вёску Рэпля Ваўкавыскага раёна, дзе жыве яшчэ адзiн шчаслiўчык Дзмiтрый Мiхайлавiч Клiмуць, якi (i зноў жа па вынiках падпiскi на мiнулы квартал) выйграў звяздоўскi каляровы «Вiцязь»...
А па дарозе, калi ўсё будзе добра, плануем завiтаць да нашых чытачоў, да сяброў сувязiстаў з мястэчка Iвянец i горада Баранавiчы. Менавiта для iх паведамляем, што 20 сакавiка ў 10.30 маленькi звяздоўскi дэсант, так бы мовiць, высадзiцца ў Iвянецкiм кафэ «Пралеска», а 16-й гадзiне будзе ў Гродне. (Аб дакладным часе і месцы сустрэчы — у наступным нумары). 21 сакавiка ў 10.30 дзень падпiсчыка «Звязды» пройдзе ў Доме культуры вёскі Рэпля, у 15 гадзін — на Баранавiцкiм станкабудаўнiчым заводзе. У праграме — узаемныя знаёмствы, расказ пра газету, якой у жнiўнi споўнiцца 90 (!), прэзентацыя кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», фотаальбомаў Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусi», «Чарнобыль» i «Фотаслова» Яўгена Пясецкага, жарты i байкi са скарбонкi народнага гумару, вiктарына i розыгрыш прызоў, свята (мы спадзяёмся) шчырых сяброўскiх зносiнаў. Прыходзьце!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Едзем, як і абяцалі, у Гродна, дзе зачакаўся, вiдаць, свайго суперпрыза халадзiльнiка «Атлант» Станiслаў Iосiфавiч Цiс, едзем у вёску Рэпля Ваўкавы
|
|