У Гомельскiм абласным раддоме нарадзiлася тройня
Таццяна ШУР, БЕЛТА
Мамай дзвюх дзяўчынак i хлопчыка стала маладая жыхарка Гомеля Iрына Суханькова. Аб гэтым паведамiла намеснiк галоўнага ўрача па акушэрска-гiнекалагiчнай дапамозе Гомельскай абласной клiнiчнай бальнiцы Святлана Мальцава.
Паводле слоў суразмоўцы, маладая мама добра перанесла аперацыю кесарава сячэння i зараз разам з нованароджанымi адчувае сябе добра. На свет немаўляты з’явiлiся вагой 3100, 2700 i 2400 грамаў. Чакаецца, што мнагадзетная мама i нованароджаныя ўжо ў блiжэйшы час будуць выпiсаны з раддома. Як адзначыла Святлана Мальцава, у 2006 годзе ў Гомельскiм абласным раддоме нарадзiлася тры тройнi i адна чацвярня. Спецыялiсты гэтай установы адзначаюць рост колькасцi мнагаплодных цяжарнасцяў i родаў. Так, колькасць мнагаплодных цяжарнасцяў складае 4,5 працэнта ад агульнай iх колькасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мамай дзвюх дзяўчынак i хлопчыка стала маладая жыхарка Гомеля Iрына Суханькова |
|