21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «сацыяльна арыентаваная палiтыка ў Беларусi будзе прадоўжана»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка здзейснiў рабочую паездку па Мiнскаму раёну, падчас якой наведаў Мiнскую фабрыку агароднiны i адказаў на пытаннi журналiстаў.




Прэзiдэнт Беларусi лiчыць неабходным распрацаваць стратэгiю развiцця цяплiчнай гаспадаркi. «Неабходна, каб у нас было столькi агароднiны, колькi трэба, каб забяспечыць ёю краiну», — сказаў беларускi лiдар.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, пры будаўнiцтве новых цяплiчных комплексаў павiнны быць максiмальна выкарыстаны абсталяванне i будаўнiчыя матэрыялы айчыннай вытворчасцi. «З 1 студзеня 2008 года ў гэтай сферы павiнна быць поўнае iмпартазамяшчэнне, акрамя тых пазiцый, што мы самi не можам i не павiнны вырабляць», — заявiў кiраўнiк дзяржавы. Выкананне даручэнняў па развiццю цяплiчнай гаспадаркi будзе жорстка кантралявацца.

Беларускi лiдар азнаёмiўся з сучаснымi энергазберагальнымi тэхналогiямi, што прымяняюцца на прадпрыемстве для вырошчвання агароднiны. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў няўхiльнасць выканання яго даручэння аб стварэннi ў кожнай вобласцi Беларусi цяплiчных гаспадарак, аналагiчных Мiнскаму парнiкова-цяплiчнаму камбiнату. Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Аляксандр Папкоў праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што па стану на канец 2006 года ў Беларусi было ўведзена ў эксплуатацыю новых энергазберагальных зiмовых цяплiц агульнай плошчай каля 40 га.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся таксама з працэсам вытворчасцi фiтачаёў з сыравiны, якая вырошчваецца на Мiнскай агароднiннай фабрыцы. Беларускi лiдар высока ацанiў прадастаўленую для дэгустацыi прадукцыю i падкрэслiў, што вопыт вытворчасцi травяных чаёў неабходна распаўсюдзiць на ўсе вобласцi рэспублiкi.

Будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы сёння затармазiлася па ўсiх напрамках, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў у час рабочай паездкi па Мiнскаму раёну.

«Мы сваю пазiцыю дакладна абазначылi, i мяч на баку расiян», — адзначыў беларускi лiдар.

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь i Расiя павiнны лiквiдаваць праблемныя пытаннi, якiя ўзнiклi ў гандлёва-эканамiчнай сферы. «Гэтыя завалы павiнны быць прыбраныя, усё гэта наноснае», — дадаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка не збiраецца на плошчах адстойваць свае iдэi i навязваць iх моладзi: «Змагацца за моладзь трэба на прадпрыемствах, паказваючы, што мы тут ствараем у неймаверна складаных умовах».

Прэзiдэнт адзначыў, што дзяржава ўкладвае вялiкiя грошы ў вытворчасць, каб моладзь у будучым магла жыць i выхоўваць сваiх дзяцей у лепшых умовах. Паводле яго слоў, у блiжэйшыя тры гады будуць поўнасцю задаволены патрэбнасцi насельнiцтва ў танных прадуктах.

Гаворачы аб арганiзаванай апазiцыяй 25 сакавiка акцыi, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Напярэдаднi гэтыя людзi мне пiсалi пiсьмы: маўляў, давайце разам штосьцi тут праводзiць. Лепшыя пляцоўкi iм аддалi — прыходзьце, праводзьце. Дык яны замест таго, каб правесцi арганiзаваную акцыю, пачалi расхаджваць па горадзе, прычым пад назiраннем паслоў — iм патрэбна была карцiнка. Мы разбяромся з пазiцыяй паслоў. Нi ў адной краiне не дазволена ўдзельнiчаць у незаконных акцыях». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праваахоўныя органы не паддалiся на спробу апазiцыянераў шантажыраваць iх.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што ў грамадстве добра разбiраюцца ў тых працэсах, якiя адбываюцца ў краiне. I такiя незаконныя дзеяннi адэкватна ацэньваюцца большасцю людзей.

Прэзiдэнт Беларусi ў размове з журналiстамi абвергнуў чуткi, якiя з’явiлiся ў Iнтэрнэце, аб тым, што ён перанёс цяжкую хваробу.

«Што датычыцца баек у Iнтэрнэце, то ў мяне быў нiбыта не толькi iнфаркт, але i iнсульт, iнсульт уперамешку з iнфарктам», — iранiчна заўважыў кiраўнiк дзяржавы. — «Напэўна, я крыху прытамiўся, але ў гэты час я не спыняў хакейныя трэнiроўкi. Нават у гэтых умовах — я прывык працаваць у экстрэмальных умовах — я абсалютна не здраджваў свайму стылю работы. Я на экране менш з’яўляўся, але апазiцыя без мяне не можа: як толькi дзень мяне не бачаць — гавораць, што ў мяне iнсульт», — сказаў Прэзiдэнт.

У Беларусi ў новых эканамiчных умовах аб’ём фiнансавання праграмы адраджэння вёскi застаецца ранейшым. Але за гэтыя грошы будзе зроблена значна больш, чым планавалася, заявiў Прэзiдэнт краiны.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што для вёскi эканамiчныя ўмовы не змянiлiся. Паводле яго слоў, будзе вялiкая эканомiя грашовых сродкаў. Пастаўлена задача максiмальна абысцiся ў сельскай гаспадарцы без вуглевадароднай сыравiны, выкарыстоўваць мясцовыя вiды палiва.

Як паведамiў Аляксандр Лукашэнка, у блiжэйшы час пройдзе нарада, на якой урад зробiць справаздачу, што выканана за два гады па рэалiзацыi праграмы адраджэння i развiцця вёскi.

Прэзiдэнт Беларусi ў блiжэйшы час мае намер праверыць выкананне раней дадзеных даручэнняў у розных галiнах.

«Яшчэ ў канцы мiнулага года я сказаў членам урада i службовым асобам: я паперадзе вас бегаць больш не буду. А буду проста глядзець, як вы працуеце. Мой стыль у асноўным цяпер будзе такi: усё, што я даручыў, я праверу i буду прымаць кадравыя рашэннi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзiдэнт пацвердзiў, што ў Беларусi будзе прадоўжана сацыяльна арыентаваная палiтыка. «Калi нехта задумаўся аб тым, каб зарплату мець большую, як у расiйскiх мiнiстраў, чыноўнiкаў, то я iм скажу: усе ў Расiю. У нас народная ўлада i сацыяльна арыентаваная дзяржава. У нас не будзе алiгархаў, i ўлада не будзе алiгархiчнай. Мы будзем плацiць тую зарплату, якую мы заплацiць можам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусi нiякай наменклатурнай прыватызацыi не будзе, заявiў Прэзiдэнт.

«Некаторыя ў нас падумваюць аб наменклатурнай прыватызацыi — гэта проста смешна. Як быццам у Беларусi хто-небудзь можа насуперак закону нешта прыватызаваць! А па закону Прэзiдэнт апошнi ставiць подпiс. Таму, калi ў чыноўнiкаў з’явiлiся шалёныя думкi i нехта па-iншаму стаў думаць, выбудоўваць для сябе iншую палiтыку, — гэта не ў Беларусi. Мы былi ад народа i павiнны завяршыць свой перыяд улады так, каб пасля людзi, параўнаўшы, не сказалi, што гэта была дрэнная ўлада», — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што не мае намеру ўзначальваць партыю «Вялiкая Расiя».

«Гэта немагчыма пры цяперашнiм заканадаўстве. У Расii няма такога заканадаўства, каб нават беларус удзельнiчаў у палiтычных працэсах у гэтай краiне. Я ўсё разумею, i менш за ўсё цiкаўлюся гэтымi пытаннямi. Я павiнен узначальваць сваю дзяржаву», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў, што нават у Беларусi ён не ствараў i не ўзначальваў нiякай партыi.

Цяпер разглядаецца пытанне аб перадачы Мiнскага раёна гораду Мiнску, паведамiў Прэзiдэнт.

«Паглядзiм, калi абгрунтаванне будзе прадастаўлена сур’ёзнае, то гэта тэрыторыя будзе перададзена гораду Мiнску, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Але для кожнай вёсачкi павiнна быць прадугледжана развiццё i будаўнiцтва. Мы хочам паказаць усёй краiне, што Мiнскi раён практычна можа накармiць жыхароў усёй сталiцы. Вось такая павiнна быць эканамiчная эфектыўнасць гэтай зямлi. Гэта нi ў якiм выпадку не значыць, што мы ўсё зоймем будынкамi. Ва ўсе гаспадаркi, вёскi Мiнскага раёна трэба ўкласцi столькi сродкаў, каб гэты быў узор для ўсёй краiны».

Паводле слоў Прэзiдэнта, пасля такiя рашэннi, магчыма, будуць прыняты i ў iншых абласных цэнтрах, каб «стваралiся такiя тэрыторыi, якiя самi сябе маглi б забяспечыць».

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць неабгрунтаваным абмежаванне магчымасцi сустрэч чыноўнiкаў з журналiстамi i атрымання iнфармацыi.

Беларускi лiдар назваў навiной для сябе iнфармацыю аб iснаваннi нейкага рашэння ўрада, якое абмяжоўвае сустрэчы чыноўнiкаў са СМI. «Мне ўчора далажыў памочнiк аб тым, што быццам бы прынята нейкае не то рашэнне, не то абмежаванне. Я абяцаю: гэтага не будзе. Нам гэта не трэба рабiць. Так мы на роўным месцы ствараем сабе праблему, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Якiя ў нас праблемы з журналiстамi ў плане эканамiчнай, iншай iнфармацыi?»

Пры гэтым Прэзiдэнт заявiў: «Той аб’ём iнфармацыi, якi журналiсты атрымлiвалi, яны будуць заўсёды мець. I нават больш».

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка здзейснiў рабочую паездку па Мiнскаму раёну, падчас якой наведаў Мiнскую фабрыку агароднiны i адказаў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика