Адна за ўсiх
Ларыса ЦIМОШЫК
Настасся Купрыянава пражыла доўгае жыццё за ўсiх сваiх дзяцей. Манумент гэтай жанчыне стаiць у Жодзiне. Там жа ў яе хаце яшчэ за савецкiм часам быў адкрыты музей. Але гэта музей у гонар усiх жанчын, якiя страцiлi сваiх дзяцей падчас Вялiкай Айчыннай вайны.
Мацi, якая падарыла свету пяцёра сваiх дзяцей, жанчына, якая мела спадзяванне, што паслужыўшы Радзiме, яны вернуцца да яе, ў роднае Жодзiна, стануць апорай у старасцi. У нейкiм сэнсе так i здарылася: яна жыла памяццю пра iх, i гонарам, што сыны выканалi свой абавязак, абараняючы родную зямлю i сваю мацi. Не ўсе з iх атрымалi ганаровыя званнi, як малодшы Пётр — ён закрыў сваiм целам амбразуру варожага дзоту, стаў Героем Савецкага Саюза пасмяротна. Уладзiмiр i Мiхаiл не сталi адседжвацца ў тыле ворага, абралi партызанскi шлях. Мiкалай i Сцяпан былi сярод тых простых салдат, якiя сядзелi ў акопах, iшлi ў атаку i гiнулi на перадавой. А ёй лёс падарыў доўгiх сто сем гадоў жыцця. Якiя былi тыя трыццаць пяць гадоў, калi яна жыла ўжо без сваiх сыноў? Напэўна, была i радасць, што недарэмна яны аддалi жыццi дзеля перамогi, магчыма, быў i матчын боль, што яе гады ды на ўсiх iх бы падзялiць... Яна пайшла з жыцця ў 1979 годзе. Днямi Настассi Купрыянавай споўнiлася б 135 гадоў, але яе iмя i сёння ўспамiнаюць жыхары Беларусi — яно стала сапраўдным сiмвалам Мацi-радзiмы, за якую варта аддаць жыццё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настасся Купрыянава пражыла доўгае жыццё за ўсiх сваiх дзяцей. Манумент гэтай жанчыне стаiць у Жодзiне. Там жа ў яе хаце яшчэ за савецкiм часам быў ад
|
|