21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супрацоўнiцтва ўлады i народа

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Што змянiлася ў працы Новабыхаўскага сельскага Савета?

Першыя перамены ў Новым Быхаве адчулi пасля вядомай паездкi Аляксандра Лукашэнкi ў Шклоўскi раён, якая адбылася напрыканцы 2005 года. Спачатку ў сельсавеце з’явiўся мабiльны тэлефон, потым — сучасная камп’ютарная тэхнiка. Цяпер да 1 верасня абяцаюць даць аўтамабiль: пакуль жа старшыня Вячаслаў Сiдарэнка ездзiць альбо на сваёй старой машыне, альбо дамаўляецца з мясцовай гаспадаркай, альбо проста садзiцца на веласiпед...

Практычна з прычыны вечных транспартных праблем Вячаслаў Мiхайлавiч даўно не быў у пасёлку Пакроўскi, дзе за 14 кiламетраў ад цэнтра сельсавета жывуць толькi 6 чалавек.

Гэта, праўда, зусiм не азначае, што старшыня не падтрымлiвае зносiнаў з жыхарамi Пакроўскага. Тэлефонная сувязь наладжана добра, i ў сельсавеце своечасова даведваюцца, што да пасёлка не даехала аўталаўка альбо не дайшла тэхнiка для ачысткi дарогi ад снегу.

Пакроўскi вядомы ў Беларусi тым, што тут у вадаёмах расце рэдкая раслiна — калючы водны арэх. Цывiлiзацыя ў выглядзе сацыяльных стандартаў дайшла i да гэтага аддаленага месца: тры лiхтары на тры двары гараць спраўна. На залiўным лузе пасвяцца конi i важна ходзяць iндыкi.

Аднак iдылiчную карцiнку цудоўнай прыроды псуе смецце на беразе рэчкi. Старшыня сельскага Савета настойлiва просiць мясцовых жыхароў правесцi генеральную веснавую ўборку тэрыторыi — з дапамогай дзяцей, якiя прыязджаюць да старых на выхадныя днi.

На ўскраiне пасёлка — хата Прыгаравых. Асцярожнасць тут не перашкодзiць: двор ахоўваюць злыя сабакi. I не столькi ад людзей, тлумачаць гаспадары, колькi ад дзiкiх жывёл (у асноўным лiсаў), якiя могуць прынесцi шаленства.

Нiна Васiльеўна i Мiкалай Пiменавiч — 70-гадовыя пенсiянеры. Iх дзецi жывуць у Магiлёве. Нягледзячы на паважны ўзрост, муж i жонка трымаюць дзвюх кароў i двух коней. Садзяць агарод. I гавораць, што асаблiвых праблем не маюць.

— Няма нам на што скардзiцца: аўталаўка двойчы на тыдзень прыязджае — бяры што хочаш, — расказвае Нiна Васiльеўна. — Урачы, калi выклiкаеш «хуткую дапамогу», таксама прыязджаюць. Дзецi набылi мабiльны тэлефон.

Тым не менш тэмы для абмеркавання са старшынёй у жыхароў Пакроўскага заўсёды ёсць. Вось i цяпер на яго просьбу прыбраць смецце бабуля выкладае сваю: абгарадзiць калодзеж, каб быў ён у парадку. Вячаслаў Сiдарэнка згаджаецца прывезцi штыкетнiк, а Прыгаравы бяруцца самi «закалацiць» яго.

Нiна Васiльеўна расказвае, што ў цэнтр сельсавета ездзiць даволi часта: запражэ каня — i ўперад. Трэба i ў бальнiцу за лекамi завiтаць, i ў краму ў суседняй вёсцы. I заадно — у сельскi Савет.

Напрыклад, аднойчы скардзiлiся з Пакроўскага на чалавека, якi павiнен збiраць малако. Цi то з прычыны дрэннай дарогi, цi то — дрэннага настрою ён не прыязджаў у пасёлак па малако. «Ударыў у хамут» — так гавораць у гэтых мясцiнах. Нiне Васiльеўне даводзiлася, паводле яе слоў, па 20 лiтараў малака вылiваць свiнням. Аднак работнiка прыструнiлi, усё вырашылася на карысць людзей.

— Мае бацькi на вайне загiнулi, i тут у нас ёсць у суседнiх Лазарэвiчах помнiк, дзе пахаваныя мой дзядзька i два браты, — расказвае пра яшчэ адзiн выпадак бабуля Прыгарава. — Мой брат загiнуў 5 мая, калi Рэйхстаг бралi ў Берлiне. Але людзi няўдзячныя, выносiлi да яго смецце. Дык я паехала са скаргай у Савет, каб прыбралi там i забаранiлi рабiць каля помнiка сметнiк.

— Усё ж такi культуры не хапае ў людзей, — скардзiцца Вячаслаў Мiхайлавiч. — Аднак пагутарылi з жыхарамi Лазарэвiчаў, i дапамагло. Трэцi год мы актыўна працуем у накiрунку навядзення парадку на зямлi, але да некаторых доўга даходзiць. Прыцягваем мiлiцыю i складаем пратаколы на тых, хто не разумее, а таксама прыцягваем школы для дапамогi ў добраўпарадкаваннi.

— Смецце каля сваёй хаты прыбяром, — запэўнiвае старшыню Савета Мiкалай Пiменавiч. — Нам увогуле працы тут хапае, не сумна.

У хаце Прыгаравых ёсць тэлевiзар i вiдэамагнiтафон. Шкада толькi, скардзiцца бабуля, што не можа ўключаць вiдэа. А то глядзела б цэлымi днямi свае любiмыя iндыйскiя фiльмы. Пакуль жа даводзiцца задавальняцца серыяламi. Што ж, суседзяў у бабулi небагата: як нi шкада, а пасёлак Пакроўскi паступова вымiрае. Пасля вайны тут было некалькi дзесяткаў двароў, а цяпер засталiся лiчаныя людзi.

— А ў Новым Быхаве да 1913 года было 3 тысячы жыхароў, — расказвае Вячаслаў Сiдарэнка. — А цяпер па ўсяму сельсавету засталося крыху болей за 1200 чалавек. За мiнулы год у нас памерла 42 чалавекi, а нарадзiлася толькi 11.

Аднак у сельсавеце хочуць адрадзiць старадаўнiя традыцыi гэтых мясцiн. Раней у Новым Быхаве тройчы на год праводзiлi вялiкiя кiрмашы. I 1 красавiка тут зноў правялi першы кiрмаш: гаспадарка прадавала збожжа i парасят, гандаль прыехаў нават з райцэнтра. Сабралася больш за сотню чалавек, для якiх быў наладжаны канцэрт. А да Пятрова дня, што 12 лiпеня, тут абяцаюць арганiзаваць другi кiрмаш i, нарэшце, заключны — на дажынкi.

Цяпер жа ў вёсках Новабыхаўскага сельсавета актыўна iдзе навядзенне парадку. I якраз у гэтай справе дапамагае вядомы Указ Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

— Самае першае i галоўнае: Указ вызначыў дакладна прававы статус старшынi сельскага Савета, — лiчыць Вячаслаў Мiхайлавiч. — Цяпер ён мае правы i абавязкi. Старшыня Савета i выканкама можа прыцягнуць усiх прыватных асобаў i арганiзацыi для добраўпарадкавання. Можна сказаць, раней гэтай справай мы займалiся за кошт асабiстага аўтарытэта i сувязяў. А цяпер я маю паўнамоцтвы. Замацавалi арганiзацыi i ўстановы за населенымi пунктамi i канкрэтнымi вулiцамi, i кожны ведае, дзе яго ўчастак, за якi могуць патрэбаваць.

Канешне, разам з паўнамоцтвамi больш строга патрабуюць за працу i са старшынi сельскага Савета. Асаблiва ў тых справах, што датычыцца грошай: iх трэба навучыцца i самiм зарабляць.

— Цяпер, паводле Указа, у сельсавета можа быць больш за дзесятак крынiц фiнансавання, — тлумачыць Сiдарэнка. — У нашым Новабыхаўскiм сельсавеце задзейнiчана толькi трэць з iх: гэта зямельны падатак з людзей, падаходны падатак з гаспадарак, падатак на нерухомасць, паступленнi ад натарыяльных дзеянняў i рэгiстрацыi грамадзянскага стану, ад арэнды памяшканняў. Яшчэ ёсць датацыя. Мяркую, што нам можна рэальна выкарыстоўваць яшчэ некалькi крынiц. Напрыклад, мець дадатковыя сродкi ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi — кiнутых i пустых дамоў, альбо ад аграэкатурызму. А наколькi гэта атрымаецца? Будучае пакажа.

Не ўсе крынiцы фiнансавання прымальныя для канкрэтнага сельскага Савета, прызнаюць старшынi. Аднак ёсць прававое поле, на якiм можна працаваць, спрабаваць зарабiць дадатковыя грошы. Напрыклад, з той жа арганiзацыi прадпрыемства па аказанню паслуг насельнiцтву. Калiсьцi яно было створана ў Новабыхаўскiм сельсавеце, аднак не здолела працаваць паўнавартасна па многiх прычынах. Цяпер ёсць магчымасць пачаць усё нанова.

— Сёлета выдаткаваны грошы на рамонт будынка Савета, на добраўпарадкаванне тэрыторый з раённага бюджэту — 27 мiльёнаў рублёў.

Яшчэ 11,5 мiльёна выдаткавалi на вулiчнае асвятленне, — працягвае старшыня. — Аднак мы зэканомiлi грошы ў светлы перыяд са згоды людзей. Набылi энергазберагальныя лямпы, а на зэканомленыя грошы цяпер можам набыць рэле часу. З’явiцца новая эканомiя ў зiмовыя месяцы, i гэта будуць ужо нашы грошы.

Быхаўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што змянiлася ў працы Новабыхаўскага сельскага Савета?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика