21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На ногi нас паставiлi. А iсцi Трэба самiм»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24-гадовы Сяргей Максiмец — малады бацька, у яго двое малых дзяцей. Жонка зараз з малодшым у дэкрэтным водпуску, так што ўся сям’я



жыве выключна на заробак мужа. Вядома, каб неяк зводзiць хатнюю «бухгалтэрыю», трэба атрымлiваць нядрэнныя грошы. З месцам працы, як лiчыць Сяргей, яму сапраўды пашанцавала, бо i заробак добры, i выплачваюць яго заўсёды своечасова — аванс i «палучку» выдаюць «дзень у дзень». Максiмец — механiзатар, ён ужо дзевяць гадоў робiць (атрымлiваецца, што пачаў працаваць у пятнаццаць!) у адной з гаспадарак Дзяржынскага раёна. Зараз гэта сельскагаспадарчы фiлiял «Крыён-агра», назву i шмат у чым «змест» гаспадарка змянiла два з паловай гады таму. Калi прыйшоў iнвестар, то для сельгаспрадпрыемства сапраўды настаў час перамен да лепшага.

5 працэнтаў аптымiзму

У аграпрамысловым комплеске Дзяржыншчыны за апошнiя некалькi гадоў адбылiся значныя пераўтварэннi — трэба было тэрмiнова выпраўляць сiтуацыю, паколькi пэўная колькасць гаспадарак ужо гадамi працавала са стратамi. Трох «аўтсайдараў» далучылi да больш моцных сельгаспрадпрыемстваў, яшчэ чатыры набылi сваiх iнвестараў. Сярод iх — СВК «Мiжрэчча». Справы тут яўна не ладзiлiся: уся тэхнiка састарэла i даўно не абнаўлялася, вытворчыя паказчыкi былi не з лепшых. Зразумела, што ў такой сiтуацыi нярэдка ўзнiкалi перабоi з выплатай даволi «ўмоўных» заробкаў. Людзi з гаспадаркi проста пачалi разбягацца, дайшло да таго, што нават кароў не было каму падаiць. Карацей кажучы, без дапамогi iнвестара сельгаспрадпрыемства проста б не выжыла. Напрыканцы 2004 года тут з’явiўся новы гаспадар — вядомае сталiчнае прадпрыемства «Крыён», у складзе якога з гэтага часу пачаў працаваць фiлiял «Крыён-агра». 20 кастрычнiка яго ўзначалiла («прыняла», як сама кажа) Iрына Рэуцкая, гэтай жанчыне даверылi вельмi складаную i адказную справу — выцягваць з багны «ляжачую» гаспадарку. Дагэтуль Iрына Iванаўна адпрацавала тут амаль васемнаццаць гадоў галоўным аграномам.

— Першы год кiраўнiком было вельмi складана працаваць, — узгадвае Iрына Рэуцкая. — Рабочых рук не хапала, а ў гаспадарку нiхто не iшоў, паколькi не верылi, што ўдасца навесцi парадак. Давялося ехаць па дапамогу ў сваю былую гаспадарку — у Петрыкаўскi раён. Адтуль прывезла 12 чалавек, большасць з iх дасюль тут працуюць. Гэты «дэсант» аказаўся вельмi дарэчы. Каб апрацоўваць зямлю як належыць (агульная плошча палеткаў — каля трох тысяч гектараў), неабходна мiнiмум 25 механiзатараў, калi я стала старшынёй, то iх было толькi 12, ды i тыя ў большасцi з чаркай «сябравалi». Тады ў мяне штодня 95 працэнтаў навiн было негатыўных i толькi 5 — з доляй аптымiзму.

«Пад’ёмныя» — больш чым $2 млн

Праблему з кадрамi ўдалося вырашыць — як кажа старшыня, асноўная стаўка цяпер робiцца менавiта на мясцовае насельнiцтва. На працягу некалькiх месяцаў людзi прыглядалiся да новага кiраўнiка i ацэньвалi яго дзеяннi, пасля чаго пайшлi прасiцца ў гаспадарку. Тады ўзялi многiх, але цi ўсе з iх утрымалiся? Патрабаваннi былi ўжо не тыя, што раней — з першых дзён рэфармавання тут пачалi жорстка наводзiць дысцыплiну. Але шанц на выпраўленне давалi ўсiм, нават тым, хто самастойна не мог змагацца з «зялёным змеем». Ад алкагольнай залежнасцi былi закадзiраваны 30 чалавек (большасцi з iх удалося замацавацца ў гаспадарцы). Такiя метады прымянялi, калi ўжо нiчога не дапамагала.

— Калi я бачыла, што чалавек можа сам справiцца, то заўсёды давала яму такую магчымасць, — заўважае Iрына Рэуцкая.

Пэўна, не памылюся, калi скажу, што Iрыне Iванаўне многiя тутэйшыя жыхары ўдзячныя — людзi сапраўды набылi будучыню, веру ў заўтрашнi дзень для сябе i сваiх дзяцей. За непрацяглы тэрмiн эканамiчныя паказчыкi ўдалося значна палепшыць. А «старт» быў вельмi няпросты — на момант аб’яднання даўгi складалi 700 мiльёнаў рублёў. Уяўляеце сабе сiтуацыю?! З дапамогай спецыялiстаў прадпрыемства-iнвестара быў складзены дакладны бiзнэс-план, дзе ўсё пралiчылi да дробязяў. Адначасова навялi парадак у бухгалтарскiх справах — наладзiлi дакладны ўлiк i кантроль. Закупiлi неабходную камп’ютарную тэхнiку, каб працаваць па-сучаснаму.

Дысцыплiна i эфектыўны менеджмент зрабiлi сваю справу — «рухавiк» вытворчасцi пачаў раскручвацца. Арганiзацыйныя меры былi «падмацаваны» i грашовымi ўкладаннямi — усяго аб’ём iнвестыцый склаў 4,8 мiльярда рублёў (больш чым 2 мiльёна долараў). У першую чаргу сродкi накiроўвалiся на закупку тэхнiкi, а таксама на выплату заробкаў, падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў. На другi год пасля рэфармавання сельскагаспадарчы фiлiял сам пачаў плацiць падаткi.

Усе ўкладаннi былi зроблены з розумам — тэхнiка закуплялася самая сучасная, высокапрадукцыйная. Грошай на тэхнiчнае пераўзбраенне не шкадавалi, паколькi, лiчаць у гаспадарцы, гэта той выпадак, калi «сквапны плацiць двойчы». Мяркуйце самi: летась «Крыён-агра» набыў трактар «Джо дзiр» з усiм навясным абсталяваннем. Многiя тады раiлi Рэуцкай выбраць больш танны варыянт, але яна не пагадзiлася i зрабiла стаўку на «iншаземца». Такое рашэнне аказалася апраўданым — сёлета гаспадарка завяршыла сяўбу першай на Дзяржыншчыне.

Пад збожжавымi каля 500 гектараў — усё на ўласныя патрэбы. Вялiкiя плошчы адво- дзяцца пад кармавыя культуры, паколькi «Крыён-агра» актыўна нарошчвае аб’ёмы вытворчасцi малака. Штодня на два сталiчныя малаказаводы яго гаспадарка дастаўляе (купiлi свой малакавоз) 8 тон. Малако выдатнай якасцi — 97 працэнтаў рэалiзуецца вышэйшым гатункам. Зноў-такi пралiчаны крок, паколькi гэты накiрунак сёння адзiн з найбольш выгадных. Увогуле, як адзначыла старшыня, жывёлагадоўля прыносiць каля 80 працэнтаў грашовай выручкi, таму на яе належнае развiццё i скiраваны ўсе намаганнi.

Сын за мацi

Працаваць з прыбыткам — справа няпростая, трэба добра арыентавацца ва ўмовах рынку. У «Крыён-агра» навучылiся пралiчваць свае дзеяннi на некалькi крокаў наперад. Напрыклад, сёлета вырашылi з цукровымi буракамi не рызыкаваць, а зрабiлi стаўку на... цыбулю, пад якую адвялi 30 гектараў. Тэхналогiя вырошчвання гэтай культуры ў гаспадарцы дакладна адпрацавана, нават заключана дамоўленасць на рэалiзацыю вырашчанай прадукцыi на кансервавы завод прама з поля. Галоўнае, канешне, сабраць добры ўраджай, для гэтага ёсць усе магчымасцi.

Цяпер у гаспадарцы працуе 190 чалавек — сярэднi па колькасцi калектыў для сельгаспрадпрыемства. Усе стаўкi ўкамплектаваны поўнасцю, хапае i спецыялiстаў, i даярак, i механiзатараў. Калi раней даводзiлася людзей шукаць, то зараз адваротная сiтуацыя — многiя б i хацелi ўладкавацца сюды, але месцаў няма. Заробак напрамую залежыць ад вынiкаў працы, а паколькi павялiчваюцца вытворчыя паказчыкi, то, адпаведна, расце i дабрабыт вяскоўцаў. Заработная плата з пачатку рэфармавання ўзрасла ўтрая (!), летась у сярэднiм работнiкi атрымлiвалi 535 тысяч рублёў. Для горада не такiя ўжо вялiкiя грошы, а ў вёсцы яшчэ цi знойдзеш такое перспектыўнае месца. Праўда, каб атрымаць «прывабны» заробак, трэба добра папрацаваць.

— Калi правiльна арганiзаваць работу, то нiякiх аўралаў у сельскай гаспадарцы не здараецца, — заўважае Iрына Рэуцкая. — Выхадныя ў людзей павiнны быць заўсёды, нiкога я не «вымучыла». Ствараем неабходныя ўмовы працы — напрыклад, на ўсiх фермах аднавiлi душавыя (дзесьцi ёсць i лазнi), належным чынам абуладкавалi майстэрнi. Вырашаем жыллёвае пытанне работнiкаў. Усе гэтыя перавагi людзi ацанiлi, працаваць у гаспадарцы стала прэстыжна. Нездарма амаль 80 працэнтаў калектыву — гэта моладзь. Добрая прыкмета, паколькi ў такiм разе ў нашай справы ёсць будучыня.

Намеснiк дырэктара фiлiяла па раслiнаводству (прасцей кажучы, галоўны аграном) Алена Афанасенка тры гады таму скончыла Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Працуе па спецыяльнасцi, сваёй работай вельмi ганарыцца — як-нiяк даверылi вельмi адказную справу. «Iнвестары дапамаглi нам стаць на ногi, а далей мы павiнны крочыць самi, — упэўнена Алена. — У гаспадаркi вялiкiя перспектывы». Напэўна, так лiчыць i Вадзiм, сын Iрыны Рэуцкай. Хлопец вучыцца на пятым курсе ў Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце. Пасля атрымання дыплома, плануе прыйсцi працаваць у гаспадарку. «Добры эканамiст нам заўсёды спатрэбiцца», — усмiхаецца старшыня...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Дзяржынскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24-гадовы Сяргей Максiмец — малады бацька, у яго двое малых дзяцей. Жонка зараз з малодшым у дэкрэтным водпуску, так што ўся сям’я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика