Iльвы... на вясковай вулiцы
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Сёння многiя гаспадары ўласных сядзiб паступова адмаўляюцца ад агароджы ўчастка ў выглядзе традыцыйнага плота са штыкетнiка. Нават i прыгожа пафарбаваны, трохi ўзняты над глебай на бетонных слупках, ён усё ж не вызначаецца нi эстэтычным выглядам, нi даўгавечнасцю. Праз год-другi фарба на штыкетнiку тускнее i аблуплiваецца, а самi драўляныя штыкетнiцы хутка прыходзяць у заняпад, ламаюцца. Куды больш прывабна i па-сучаснаму выглядаюць агароджы, вырабленыя з бетону i металу. Iх выпуск, дарэчы, засвоiлi беларускiя прадпрыемствы.
Кожнаму вяскоўцу, хто ўжо распачаў узвядзенне ўласнай сядзiбы цi яшчэ толькi плануе зрабiць гэта, раiм наведаць спецыялiзаваную выставу «Сельскi дом. Iнтэр’ер», якая адкрылася ў Мiнску ў рамках «Беларускага будаўнiчага тыдня» ў выставачным павiльёне па праспекту Пераможцаў. Каб зверыць уласныя ўяўленнi аб сельскiм будаўнiцтве з сучаснымi дасягненнямi i прапановамi архiтэктараў i вытворцаў будаўнiчых матэрыялаў. Напрыклад, на свае вочы ўбачыць навiнкi ў праектаваннi дамоў, iх унутраным аздабленнi, прыглядзецца i потым выбраць адпаведны ўласнаму густу ландшафтны дызайн, спосабы азелянення i добраўпарадкавання тэрыторыi вакол дома. Сярод сельскiх забудоўшчыкаў малыя архiтэктурныя формы набываюць усё большую папулярнасць. Кветачнiцы, дэкаратыўныя лавы, вазы, скульптуры (напрыклад, iльвоў i iншых звяроў розных памераў) надаюць вясковым сядзiбам i вулiцам прыгожы выгляд. На выставе даволi шырока прадстаўлены дэкаратыўныя элементы iнтэр’ера жылля, сiстэмы водазабеспячэння i ачысткi сцёкавых вод i каналiзацыi, процiпажарнай аховы, iндывiдуальныя воданапорныя ўстаноўкі, бытавыя прыборы, электратэхнiка i электронiка. Значны выбар сантэхнiчнага абсталявання, газавай апаратуры, ёсць таксама будаўнiчая хiмiя, лакi i фарбы, шпалеры, тканiны, карнiзы... Можна ацанiць i выбраць не толькi абсталяванне, але i адпаведныя iнструменты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння многiя гаспадары ўласных сядзiб паступова адмаўляюцца ад агароджы ўчастка ў выглядзе традыцыйнага плота са штыкетнiка
|
|