Дарагiя суайчыннiкi!
Ад усёй душы вiншую вас са Святам працы i тварэння.
Першамай уваходзiць у наш дом са сваiмi традыцыйнымi лозунгамi — Мiр, Праца, Май, якiя заўсёды будуць натхняць на добрыя справы. Трываласць маладой беларускай дзяржавы залежыць найперш ад нашага ўмення жыць i працаваць у новых геапалiтычных умовах, ад згуртаванасцi грамадства i ўпартай працы кожнага з нас на заводах i будоўлях, на палях i фермах, у бальнiцах i школах, навуковых, культурных i адукацыйных установах. Перакананы, працавiтасць i гаспадарлiвасць народа Рэспублiкi Беларусь, адукаванасць i найвышэйшы прафесiяналiзм спецыялiстаў дазволяць дасягнуць намечаных мэтаў. Сакрэт поспеху — у аднадушнасцi i салiдарнасцi, якiя дапамагаюць у вырашэннi любых праблем. Дзяржава робiць усё магчымае для стварэння тым, хто працуе, годных умоў працы i адпачынку, павышэння iх квалiфiкацыi, забеспячэння прафесiйнага i агульнаадукацыйнага росту. У гэты цудоўны дзень мы аддаём данiну павагi ўсiм працоўным людзям Беларусi — ветэранам, майстрам сваёй справы, iх маладой змене. Вашымi ўмелымi рукамi, здольнасцю i талентам, паважаныя суграмадзяне, ствараюцца нацыянальнае багацце i сямейны дабрабыт, забяспечваецца пабудова моцнай i квiтнеючай Беларусi — нашага агульнага дома. Жадаю вам здароўя, шчасця, аптымiзму, цудоўнага вясновага настрою, поспехаў ва ўсiх справах i пачынаннях. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы вiншую вас са Святам працы i тварэння. Першамай уваходзiць у наш дом са сваiмi традыцыйнымi лозунгамi — Мiр, Праца, Май, якiя заўсёды бу
|
|