21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канцэрт “Крамы” пройдзе 30 траўня?

25.08.2009 21:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дазволу ад упраўлення культуры Мінгарвыканкаму на арганізацыю і правядзенне канцэрта-прэзентацыі свайго новага альбома “КРАМА” пакуль не атрымала, але ён усё ж такі адбудзецца. Канцэрт пройдзе 30 траўня ў клубе “NIGHT STAR”, што па вуліцы Свярдлова, 2.

Пра гэта “Еўрапейскаму радыё для Беларусі” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын.

Павел Кашырын: “Канцэрт мы будзем рабіць незалежна ад таго, дадуць мне гэтую ганебную паперку альбо не”.

Нагадаем, што заяўку на правядзенне канцэрту Павел Кашырын падаў ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму яшчэ 15 сакавіка. 25 красавіка чыноўнікі згаданай установы параілі музыкам звярнуцца па дазвол у вышэйшую інстанцыю - Міністэрства культуры альбо ў адпаведны аддзел Адміністрацыі прэзідэнта.

Як на той момант заўважыў Павел Кашырын: “Адмовы на правядзенне канцэрту не было, але не было і дазволу”.

Сёння з памяшканнем і днём правядзення канцэрта-прэзентацыі музыкі “КРАМЫ” вызначыліся.

Павел Кашырын: “У нас у тым клубе знайшоўся знаёмы арт-менеджэр, і ён паабяцаў, што ўсё будзе ў парадку. Іншая справа, што калі мы будзем мець афіцыйны дазвол, у нас будуць развязаныя рукі. Мы зможам даваць рэкламу канцэрта ў метро, іншых месцах. А так усё абмяжоваецца Інтэрнэтам і перадачай інфармацыі адзін аднаму праз сяброў”.

Зала клуба разлічаная на 400 месцаў. Павел Кашырын упэўнены, што на сённяшні дзень і ў тых умовах, якіх знахозіцца беларускі рок-н-рол, гэта дастаткова для правядзення канцэрта. Нават у тым выпадку, калі “КРАМЕ” дадуць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрта, хлопцы не будуць мяняць месца правядзення прэзентацыі.

А спадзяванні такія ў арганізатара да гэтага часу ёсць - на 15 гадзінаў пятніцы 4 траўня ў Паўла Кашырына прызначаная сустрэча з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам.

Павел Кашырын: “Асабіста ў Кураша, па яго словах, ніякіх прэтэнзіяў да гурта няма. Я з ім заўчора размаўляў. Ён паслухаў новы альбом “КРАМЫ”, і мы з ім дамовіліся на сустрэчу, каб паспрабаваць вырашыць усе “незразумеласці”.

Між тым, спадзяванні на атрыманне станоўчага рашэння Павел Кашырын не звязвае толькі з атрыманнем разавай ліцэнзіі на правядзенне канцэрту. Ён лічыць, што калі такое адбудзецца, сам гэты факт будзе мець больш значныя наступствы.

Павел Кашырын: “Мы зробім сапраўдны прарыў. Бо калі гады тры-чатыры таму факт выдачы ліцэнзіі на правядзенне канцерта не ўяўляў з сябе нічога выбітнага - далі і далі, - то сёння гэта будзе выглядаць нейкай невялічкай перамогай над сістэмай”.

Аднак да перамогі яшчэ далёка і Павел Кашырын выдатна гэта разумее.

Павел Кашырын: “Праблемы могуць узнікнуць у любы момант. На кіраўніка ўпраўлення могуць націснуць зверху. З іншага боку ён выдатна разумее, чым гэта можа абярнуцца і якія мець наступствы. Таму, спадзяюся, усё будзе добра”.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дазволу ад упраўлення культуры Мінгарвыканкаму на арганізацыю і правядзенне канцэрта-прэзентацыі свайго новага альбома “КРАМА” пакуль не атрымала, але ён усё ж такі адбудзецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика