21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Далёкае падарожжа ў «краiну», дзе нараджаюцца айсбергi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

«Звязда» паведамляла, што ў першай дэкадзе красавіка пасля шматгадзiнных пералётаў на Радзiму, у Мiнск, прыбылi ўдзельнiкi першай беларускай антарктычнай экспедыцыi Аляксей Гайдашоў i Леанiд Турышаў. Днямi Аляксей Аляксандравiч i Леанiд Мiкалаевiч наведалi рэдакцыю газеты i адказалi нам на ўсе пытаннi пра Антарктыку — i не толькi.

— Пасля вяртання з Антарктыды ў аэрапорце «Мiнск-2» вас сустракалi не толькi калегi, сябры i журналiсты, але i студэнты геафака БДУ. Ваша сустрэча з моладдзю была выпадковай?

Аляксей Гайдашоў:

— Не, гэта не выпадковасць. Так, было нечакана ўбачыць шмат радасных маладых людзей, але нечаканасць была вельмi прыемнай. Я сам выпускнiк геафака БДУ, Леанiд таксама быў студэнтам унiверсiтэта. У асобе студэнтаў геафака ў аэрапорце нас сустракаў увесь унiверсiтэт, тая ўстанова, дзе мы атрымалi пуцёўку ў жыццё. А яшчэ радуе тое, што моладзь сёння вельмi актыўна цiкавiцца тэмай палярных даследаванняў. Гэта адчувалася з першых хвiлiн сустрэчы па iх пытаннях, па iх вачах. З цягам часу мы з Леанiдам будзем сустракацца са студэнтамi i раскажам iм шмат цiкавага. Гэта вельмi важна, бо яркая i смелая iдэя павiнна працаваць на развiццё i ўзмацненне нацыянальнай iдэалогii.

— Па сутнасцi, ваша невялiкая група наведала Антарктыку ў якасцi разведчыкаў, якiм трэба было падабраць i папярэдне падрыхтаваць месца будучай дыслакацыi беларускай станцыi. Задача была выканана?

А. Гайдашоў:

— Мэтай нашага камандзiравання была разведка боем Антарктыды. Мы стартавалi летась, 3 лiстапада, з Санкт-Пецярбурга ў складзе сезоннага атрада 52-й расiйскай антарктычнай экспедыцыi. Намi ажыццяўляўся выбар i абследаванне месца, дзе можна было б размясцiць беларускую антарктычную станцыю. Разглядалася магчымасць выкарыстання расiйскiх пабудоў на тэрыторыi пад назвай «Гара Вячэрняя», што недалёка ад станцыi базiравання «Маладзёжная». Намi ацэньвалiся ўсе плюсы i мiнусы будучага месца дыслакацыi. Разглядалася транспартная схема, улiчвалася магчымасць пасадкi самалётаў на лыжныя шасi, наведванне гэтага рэгiёна суднамi забеспячэння, знаходжанне паблiзу станцый iншых дзяржаў.

— Пошук будучага месца ажыццяўляўся вамi з пункту гледжання прафесiйнага географа?

А. Гайдашоў:

— Так, пры выбары пляцовак трэба разгледзець шмат фактараў: наяўнасць прэснай вады, характарыстыкi ружы вятроў, магчымасць снежных заносаў, зручнасць падыходаў цяжкай тэхнiкi, адлегласць ад расiйскай станцыi «Маладзёжная» (да гары Вячэрняя 20 км) i шмат чаго iншага. Потым мы вельмi дасканала, амаль на каленях, аблазiлi кожны куточак i абмералi iснуючую iнфраструктуру.

— Экспедыцыю, мабыць, рыхтавала група спецыялiстаў, але Антарктыка з’яўляецца тым месцам, дзе не ўсё магчыма прадугледзець... Цi былi ў вас непрадбачаныя цяжкасцi i нестандартныя сiтуацыi, якiя трэба было «разрульваць», улiчваючы рэальную абстаноўку?

А. Гайдашоў:

— Былi пэўныя рабочыя моманты, але яны вырашалiся аператыўна i без нерваў. Справа ў тым, што мы везлi з сабою цэлы кантэйнер iнструментаў i абсталявання для вырашэння прафесiйных i бытавых момантаў. У нас нават печка-ЗВЧ была i iншыя спецыяльныя iнструменты: бензапiлы, дрылi розных мадыфiкацый, электрагенератары, станцыi спадарожнiкавай сувязi, радыёстанцыi ўльтракароткахвалевай сувязi, медыцынскiя аптэчкi, страховачныя паясы забеспячэння, розныя электраiнструменты i шмат чаго iншага, чым мы былi забяспечаны ў кароткiя тэрмiны Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў. Практычна было прадугледжана амаль усё неабходнае.

Л. Турышаў:

— Дадам, што ўсё гэтае абсталяванне i iнструменты выкарыстоўвалiся намi на ўсе 100 працэнтаў, нават па дробязi. Мiж iншым, дробязяў у Антарктыдзе няма, там усё сур’ёзна. Нават расiйскiя калегi па-добраму зайздросцiлi нам. Яны казалi: «Калi вы ў камандзiроўку за такi кароткi час так добра падрыхтавалiся, то чаго чакаць, калi тут будзе сапраўдная беларуская станцыя?..».

А. Гайдашоў:

— Асабiста мне не хапала там прадуктаў энергетычнага кшталту, напрыклад, кавы i шакаладу. Аднак пры падрыхтоўцы прадуктаў харчавання нехта разгледзеў гэтыя пазiцыi i палiчыў iх далiкатэсамi, таму мы куплялi iх дома за ўласныя сродкi.

— Якая навуковая работа вялася вамi на шостым кантыненце? Многiя спецыялiсты лiчаць Антарктыду кухняй надвор’я.

А. Гайдашоў:

— Паралельна з асноўнай работай па выбару месца для будучай станцыi мы вялi навукова-практычныя даследаваннi. Мною рабiўся штодзённы прагноз метэаралагiчнага назiрання для практычных мэтаў, калi рабiлi рэкагнастыроўку, а таксама для забеспячэння палётаў верталётнай авiяцыi i самалётаў, калi яны нас наведвалi.

Л. Турышаў:

— Мы рабiлi выпрабаванне i ацэнку працаздольнасцi мадыфiкаванага азонаметра. Гэта расiйская распрацоўка, якой больш за 20 гадоў. Зараз вялiкая колькасць гэтых прыбораў састарэла маральна i фiзiчна, таму iх трэба мяняць. Улiчваючы гэта, наш Нацыянальны цэнтр манiторынгу азонасферы мадэрнiзаваў прыбор i аснасцiў новай элементнай базай. Быў зроблены макетны ўзор прыбора, якi прайшоў выпрабаванне ў экстрэмальных умовах Антарктыды. Больш за тое, да нас у рукi трапiла iнфармацыя па прыборах у час максiмуму сонечнага выпраменьвання — арктычнага сонцастаяння 22 снежня. Дзякуючы гэтаму мы змаглi адкарэктаваць асобныя рэжымы дзеяння нашага прыбора.

— У вашым маленькiм калектыве было прыцiранне характараў?

А. Гайдашоў:

— Iдэалiзаваць нас не трэба. У працэсе ўзаемадзеянняў могуць узнiкаць «няроўнасцi» або нават нацягнутасць адносiнаў, аднак мы аказалiся дастаткова разумнымi, каб не выводзiць iмгненныя непаразуменнi на ўзровень асабiстых бытавых спрэчак. Вядома, што кожны чалавек можа ўскiпець, але...

Л. Турышаў:

— Так, мы розныя людзi, але па характары цалкам свядомыя ў тым аспекце, што пры наяўнасцi слушных аргументаў апанент прыслухоўваецца да iх i можа змянiць свой пункт гледжання. Галоўнае, каб калегi ў гэтай сiтуацыi маглi пачуць адзiн аднаго i адкарэктаваць свае дзеяннi.

— Пры даследаваннi раёна «Гара Вячэрняя» вамi была «прабiта» траса даўжынёй 20 кiламетраў. Як ва ўмовах Антарктыкі пераносiлася вамi цяжкая фiзiчная нагрузка?

А. Гайдашоў:

— Уставалi мы а сёмай гадзiне ранiцы. Займалiся рэкагнастыровачнымi даследаваннямi звонку да 20 гадзiн, потым працавалi некалькi гадзiн за камп’ютарам. У вынiку адпачывалi не больш як 6—7 гадзiн. Ва ўмовах Антарктыкi рэжым сапраўды жорсткi. Увечары было адчуванне, што мозг толькi паспяваў аддаць каманду «час спаць», а галава, нават не даслухаўшы гэтую каманду, ужо цалкам адключала арганiзм.

— Сёння актыўна iдуць размовы аб глабальным пацяпленнi клiмату. Цi назiраюцца падобныя працэсы пацяплення ў Антарктыдзе?

А. Гайдашоў:

— Гэты летнi сезон у Антарктыдзе выдаўся анамальна цёплым, тэмпература дасягала плюс 6 градусаў. Аднак гэта лета немагчыма назваць экстрэмальна цёплым у агульнай карцiне, бо прадказальны прарыў возера каля станцыi «Маладзёжная», якi запланавана адбыўся (раз у 10 гадоў) менавiта сёлета, падкрэслiвае толькi цыклiчнасць гэтага працэсу, а не гаворыць аб тым, што стала рэзка цяплець. Адна з задач метэаралагiчных i клiматычных даследаванняў у Антарктыдзе датычыцца падобных пытанняў, на якiя адназначных адказаў сёння няма. Увогуле зараз многiя спецыялiсты сумняваюцца ў тэорыi глабальнага пацяплення пад уздзеяннем чалавечага фактара... Калi разглядаць клiмат на нашай планеце на працягу кароткага тэрмiну часу ў некалькi тысяч гадоў, то гэта адна мадэль. А калi ўзяць мiльён гадоў, то, магчыма, атрымаем ужо iншы светапогляд. Мы можам адшукаць цыклiчнасць паўторных клiматычных з’яў не праз 100 гадоў, а праз 10 тысяч гадоў i г.д. Шмат сур’ёзных навукоўцаў менавiта так i лiчаць.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» паведамляла, што ў першай дэкадзе красавіка пасля шматгадзiнных пералётаў на Радзiму, у Мiнск, прыбылi ўдзельнiкi першай беларускай антарктыч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика