21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сельскi турызм па-беларуску

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

На сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганiзацыi (СТА) Франчэскам Франжыялi Прэзiдэнт нашай краiны Аляксандар Лукашэнка заявiў аб тым, што беларускiя спецыялiсты гатовы прымаць удзел у рабоце гэтай арганiзацыi. Сёння ў рэспублiцы налiчваецца каля 5 тысяч аб’ектаў, якiя маюць гiстарычную, культурную i архiтэктурную значнасць. Чатыры помнiкi, размешчаныя на нашай тэрыторыi, уключаны ў спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. Зараз многiя дзяржавы зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з Беларуссю, у адкрыццi тут турыстычных баз. У сваю чаргу для нашай рэспублiкi развiццё турызму з’яўляецца адным з важнейшых напрамкаў развiцця эканомiкi ў цэлым. I тут у Беларусi ёсць вялiкi патэнцыял. Экспарт турыстычных паслуг у свеце займае трэцяе месца пасля нафты i газу. У краiнах Еўрасаюза турыстычная галiна прыносiць да пяцi з паловай працэнтаў ВУП.

Аб гэтым iшла размова са старшынёй праўлення грамадскага аб’яднання «Агра- i экатурызм» Валерыяй Клiцуновай радыёжурналiста Максiма Углянiцы i карэспандэнта «Звязды» падчас «прамой лiнii» Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё.

— Адна з рэкамендацый, што прагучала падчас вiзiту Франчэска Франжыялi, датычыцца таго, што агра-экатурызм трэба развiваць па розных напрамках, каб у абласцях рэспублiкi ён адрознiваўся. Што тут маецца на ўвазе?

— Гаворка iдзе пра тое, што не трэба развiваць сельскi турызм агульна: ёсць такая тэндэнцыя, каб у кожнай вобласцi, у кожным раёне адкрыць па дзве-тры сядзiбы. Не, нам неабходны зоны, якiя будуць спецыялiзавацца на агра-экатурызме i там першапачаткова ёсць для гэтага патанцыял — альбо вельмi прыгожая прырода, лясы, альбо ёсць водныя рэсурсы. Напрыклад, у Вiцебскай вобласцi, дзе шмат азёраў, рэк, дзе чыстая прырода, там, канешне, развiваецца водны турызм, рыбалка, веласiпедны турызм. У месцах, дзе размешчаны цiкавыя помнiкi, будзе большы ўпор на пазнавальны турызм.

У нас з 15 жнiўня па 15 верасня плануецца правесцi велапрабег па эка-калiдорах. Гэта будзе прывабным для заходнiх «зялёных» турыстаў. Зараз Еўропа глядзiць на Беларусь як на вельмi каштоўную тэрыторыю, таму што тут праходзiць мiграцыя жывёл, лясы пераходзяць у лясы...

— А як дзяржава падтрымлiвае агра-экатурызм? У лiпенi мiнулага года быў прыняты адпаведны Указ Прэзiдэнта, пасля гэтага прайшоў пэўны час i зараз ужо можна ацанiць усе плюсы гэтага дакумента.

— У нас створаны iдэальныя ўмовы для занятку сельскiм турызмам. Ва ўсякiм выпадку, на ўсёй прасторы СНД нi адна з iншых краiн цяпер не мае нiчога падобнага. Пачынаючы справу ў агра-экатурызме, чалавек (ён павiнен пражываць у сельскай мясцовасцi, мець дом) пiша заяву ў сельскi Савет аб сваiм намеры i плацiць адну «мiнiмалку» ў год. Пра такi iдэальна просты пачатак сваёй справы можна толькi марыць. А далей можна займацца агра-экатурызмам i не плацiць нiякага падатку. Праўда, чалавеку ўсё роўна давядзецца пайсцi ў падатковую iнспекцыю i стаць там на ўлiк, каб дзяржава атрымлiвала iнфармацыю пра тое, што адбываецца з сельскiм турызмам. Падобныя льготы дадзены на блiжэйшыя чатыры гады, таму я ўсiм, у каго ёсць дом, каму гэта цiкава, раю заняцца справай зараз.

— Многiх гарадскiх жыхароў, асаблiва тых, у каго няма дачы або хаты ў вёсцы, цiкавiць, наколькi даступнымi з’яўляюцца паслугi, што прадастаўляюць гаспадары сельскiх сядзiб?

— Вы ведаеце, у нас iснуе чатыры катэгорыi сядзiб. Адна-двухзоркавыя сядзiбы больш-менш даступныя для ўсiх, а вось паслугi ў трох-чатырохзоркавых каштуюць дастаткова дорага. Цэнавы дыяпазон першых складае ад 20 да 40 тысяч рублёў. Дарэчы, на мой погляд, у нас зараз гэтыя паслугi дарагаватыя, нават калi параўноўваць iх з той жа Польшчай. Але гэта адбываецца таму, што ў рэспублiцы яшчэ мала сядзiб, а попыт вышэй прапановы. Як толькi ў нас з’явiцца больш сядзiб, цэны панiзяцца. Што ж датычыцца кошту пражывання ў трох-, чатырохзоркавых сядзiбах, то ён розны. Мiж iншым, зразумела i тое, што цэны тут высокiя: па-першае, людзi патрацiлi шмат сродкаў на сядзiбы, а, па-другое, i ў саму праграму адпачынку тут укладваюць шмат грошай. Напрыклад, у нас ёсць сядзiба на Нёмане, дзе яе гаспадар iграе на гуслях. Ён — лаўрэат мiжнародных конкурсаў i зрабiў нават домiк гусляра на сядзiбе для таго, каб паказаць гiсторыю гэтага iнструмента, традыцыi. У яго цудоўны дом, лазня. Карацей, у чалавека ўнiкальныя прапановы, а таму i адпачынак можа каштаваць дорага.

— Якія парады вы можаце даць людзям, якія задумваюцца аб тым, каб заняцца сельскім турызмам?

— Па-першае, не трэба баяцца пачынаць сваю справу, калi яны адчуваюць у сабе жаданне на гэта i сiлу. Па-другое, прыслухацца да сябе: як яны адносяцца да чужых людзей у сваiм доме, таму што гэта псiхалагiчна складаны момант — гаспадар павiнен быць камунiкабельным. Неабходна ацанiць размяшчэнне свайго дома з пункту гледжання турыста: гэта павiнна быць прыгожае месца — у дачны пасёлак нiхто не паедзе. I не трэба баяцца, што «выгоды» знаходзяцца на вулiцы: галоўнае, — усё павiнна быць чыста i акуратна. Хто зацiкаўлены ў адкрыццi падобнай сядзiбы, можа звяртацца па iнфармацыю i ў нашу асацыяцыю.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганiзацыi (СТА) Франчэскам Франжыялi Прэзiдэнт нашай краiны Аляксандар Лукашэнка заявiў аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика