Сiмвал кахання
Аляксандр ПУКШАНСКI
Паставы, што ў Вiцебскай вобласцi, зараз перажываюць турыстычны бум. I, канешне, горад у апошнiя гады вельмi змянiўся ў лепшы бок дзякуючы мясцовым уладам, якiя клапоцяцца пра аднаўленне архiтэктурных помнiкаў i стварэнне сучаснай iнфраструктуры для абслугоўвання турыстаў: адрамантаваны гатэль, будуецца новы, атрымалi другое жыццё кафэ i пункты гандлю.
Як паведамiў старшыня Пастаўскага райвыканкама Эдуард Казура, з кожным годам у райцэнтры, ды i ў краi ў цэлым, з’яўляецца ўсё больш жадаючых убачыць старажытны горад, якому ў наступным годзе споўнiцца 600 гадоў, а таксама вёскi з багатай гiсторыяй. Адно з цiкавых месцаў, куды з задавальненнем прыходзяць як прыезджыя, так i гараджане — пастаўскi гарадскi парк на беразе ракi Мядзелка, дзе ёсць свой цуд — сасна i бяроза, што растуць разам. Паводле слоў кiраўнiка мясцовай выканаўчай улады, маладыя падчас вяселля прыходзяць да гэтых дрэў, каб дакрануцца i стаць шчаслiвымi. Дрэвы быццам сiмвалiзуюць яго i яе. Чым не нашы беларускiя «iнь i янь»? I проста здорава, што ёсць такое «сумеснае дрэва», аб якiм ужо ведаюць закаханыя далёка ад Пастаў. Чым не нагода прыехаць сюды, каб на свае вочы ўбачыць звычайны цуд? Пастаўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паставы, што ў Вiцебскай вобласцi, зараз перажываюць турыстычны бум. I, канешне, горад у апошнiя гады вельмi змянiўся ў лепшы бок дзякуючы мясцовым ул
|
|