Гран-пры — ёсць!
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Нягледзячы на тое, што пасяджэннi журы афiцыйна праходзяць пры зачыненых дзвярах, некаторыя звесткi становяцца вядомымi. Так, гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi ў гэтым годзе ўсё ж паабяцалi прысудзiць i прысудзiлi — Наталлi Краснянскай з Украiны.
Па суме двух дзён аднолькавую колькасць балаў набралi беларус Георгiй Калдун i славенская спявачка Нушка — 156. Памiж iмi i была падзелена I прэмiя — па 3 тысячы долараў кожнаму. II прэмiю i 4 тысячы долараў прысудзiлi самай малодшай канкурсантцы, 16-гадовай Алiне з Румынii, у якой было 153 балы. Па 152 «зарабiлi» паляк Себасцьян Плявiньскi i Ана Мiленковiч з Сербii. Яны падзялiлi III прэмiю i атрымалi па адной тысячы прызавых. У беларускi Ганны Благавай — 151 бал. Цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2007» адбылася ўчора вечарам у Вiцебскай абласной фiлармонii. Акрамя гран-пры i першых трох прэмiй, свае прызы — сучасныя ноўтбукi расiянiну Радзiвону Роусу i беларусу Георгiю Калдуну — уручыў Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы. Гэтаксама быў вызначаны лёс спецыяльнай прэмii iмя Уладзiмiра Мулявiна. Яна дасталася Радзiвону Роусу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што пасяджэннi журы афiцыйна праходзяць пры зачыненых дзвярах, некаторыя звесткi становяцца вядомымi. Так, гран-пры конкурсу малады
|
|