«Святая вада» лясной пустэчыНа Мсцiслаўшчыне ходзiць легенда аб узнiкненнi гэтага манастыра. Адзiн з князёў, Сямён Лугвiн, пачаў страчваць зрок. Нiякiя сродкi не дапамагалi ў барацьбе з хваробай. Князь кожны дзень прасiў Бога аб дапамозе. I вось аднойчы ў сне з’явiўся Сямёну Лугвiну сiвы старац i сказаў: «Дапаможа табе толькi «святая вада» лясной пустэчы. Знайдзi яе! Памыйся, выпi гэтай вады i рабi так шэсць тыдняў кожны дзень». Так князь i зрабiў... Легенда не гаворыць, што здарылася з князем далей, але менавiта з гэтага часу — 1380 года — пачаў будавацца Пустынскi манастыр. Зараз манастыр — сапраўдны горад, якi амаль поўнасцю парушаны. У апошнi час сiламi манахаў i вернiкаў пабудовы аднаўляюцца, рэстаўруюцца. Дапамагло гэтаму ўздыму i праяўленне на сцяне некалькi гадоў таму вобраза Хрыста. Зараз паглядзець на гэты цуд прыязджаюць не толькi беларускiя, але i расiйскiя вернiкi. А папраўляюць здароўе як дарослыя, так i дзецi ў цудадзейнай крынiцы. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пустынскi манастыр, што амаль на самым краі Беларусi — недалёка ад Мсцiслава — да цудадзейнай крынiчкi шмат вернiкаў прыязджаюць нават у сярэдзiне т
|
|