МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Рэспублiка Беларусь дабiлася выдатных поспехаў у барацьбе з гандлем людзьмi. Лiдзiруючую ролю рэспублiкi на мiжнароднай арэне ў працэсе процiдзеяння гэтай заганнай з’яве яшчэ раз падкрэслiў генеральны дырэктар Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi Брунсона МакКiнлi ў падзячным лiсце на iмя кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта нашай краiны Генадзя Нявыгласа.
Паводле слоў гендырэктара МАМ, вопыт арганiзацыi сведчыць, што цвёрдая палiтычная воля i адданасць урада з’яўляюцца неабходнымi прадпасылкамi для дасягнення поспеху ў галiне кiравання мiграцыяй i асаблiва ў вырашэннi такога складанага пытання як гандаль людзьмi. У Беларусi такая воля ёсць. Спадар МакКiнлi вiтаў iнiцыятыву ўрада Беларусi па стварэнню Мiжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у галiне мiграцыi i процiдзеяння гандлю людзьмi, а таксама актыўную пазiцыю ўрада. «Наша арганiзацыя гатовая аказаць любое садзейнiчанне вашаму ўраду для вырашэння задач i рэалiзацыi магчымасцяў, звязаных з кiраваннем мiграцыяй. Спадзяюся на працяг плённага супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Беларусь...», — напiсаў кiраўнiк МАМ. Ул. iнф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiка Беларусь дабiлася выдатных поспехаў у барацьбе з гандлем людзьмi. Лiдзiруючую ролю рэспублiкi на мiжнароднай арэне ў працэсе процiдзеяння г
|
|