21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бацька-баварац знайшоў свайго сына ў беларускім дзетдоме

26.08.2009 08:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трохгадовы хлопчык з Магілёўшчыны ўжо некалькі тыдняў жыве ў баварскіх Альпах. Ён мае адразу два пашпарты — беларускі і нямецкі. Калі малому споўніцца 16 гадоў, ён, паводле беларускага заканадаўства, будзе выбіраць: грамадзянінам якой менавіта краіны яму стаць.

Cуразмоўца Свабоды — актывіст кёльнскай дабрачыннай ініцыятывы “Hilfe fur Tschernobyl - geschadigte Kinder“ Вілі Фрон — параўноўвае гэтую гісторыю з казкай.

Год таму ў часе наведаньня дзіцячага дому на Магілёўшчыне ў Чарнобыльскай зоне, яго пазнаёмілі з маленькім Эрыхам Эрыхавічам — двухгадовым сымпатычным хлопчыкам-сіратой. “Адкуль такое небеларускае імя?” — пацікавіўся спадар Фрон. У адказ пачуў, што бацька сіраты, нібыта — немец. Аднак дакладна гэтага ніхто ня ведае, бо маці хлопчыка памерла неўзабаве пасьля яго нараджэньня.

Па вяртаньні ў Кёльн у Вілі Фрона зьявілася авантурнае, як ён кажа, жаданьне знайсьці Эрыха-старэйшага.

Даволі выпадкова ён даведаўся прозьвішча меркаванага бацькі. Яно было даволі распаўсюджаным для Нямеччыны — Шорц.

“Нарэшце, шляхам шматлікіх тэлефанаваньняў, я знайшоў таго, каго шукаў. Гэта быў 38-гадовы кіўбасьнік з Баварыі, даволі заможны чалавек. Ён слухаў мяне зь недаверам, аднак пацьвердзіў, што сапраўды: у яго жыцьці было рамантычнае каханьне з. жанчынай з Магілёву. Ён нават запрасіў яе да сябе ў госьці. Некалькі месяцаў яны пражылі разам".

Намеры баварца былі сур’ёзнымі. Ён прапанаваў каханцы зарэгістраваць шлюб. Калі жанчына зацяжарыла, Шорц адвёз яе на мэдычнае абсьледаваньне. Вынікі былі нечаканымі. Лекары дыягнаставалі ў будучай маці цяжкую хваробу і раілі ёй спыніць цяжарнасьць. Неўзабаве сяброўка Эрыха заявіла, што едзе ў Беларусь, бо хоча зрабіць аборт менавіта там. Пасьля ад’езду ўсе яе кантакты з Шорцам спыніліся. Баварац вырашыў, што былая каханка зрабіла аборт і больш ня хоча мець зь ім нічога агульнага.

Калі я ўзяў малога на рукі, у мяне ўсё абарвалася ўнутры — я адразу адчуў сябе бацькам

Калі Шорц пачуў пра існаваньне Эрыха Эрыхавіча, ён доўга маўчаў у слухаўку. Пасьля таго, як атрымаў ад Фрона фотакартку малога, зразумеў: “гэты хлопчык — копія ён у дзяцінстве”.

Спачатку абодва немцы накіравалі афіцыйны запыт у Магілёў — горад, дзе нарадзіўся хлопчык. З адказу даведаліся пра адрас бацькі памерлай жанчыны. Фрон і Шорц адразу выехалі ў Беларусь.

“Мы знайшлі бацьку жанчыны. Ён жыве ў маленькай вёсцы на Магілёўшчыне, — распавядае Фрон. — Гэты чалавек мае праблемы з алькаголем. Распавёў няшмат: дачка вярнулася зь Нямеччыны цяжарнай, прабыла ў бацькоўскай хаце ўсяго некалькі дзён. Адтуль зьехала невядома куды. У іншай вёсцы, на наша шчасьце, жыў дзядуля жанчыны. Ён ведаў больш: неўзабаве ўнучка нарадзіла дзіця, а праз два месяцы пасьля яго нараджэньня памерла. Хлопчыка перадалі ў дзіцячы дом”.

Нарэшце адбылася сустрэча двух Эрыхаў. “Калі я ўзяў малога на рукі, у мяне ўсё абарвалася ўнутры — я адразу адчуў сябе бацькам”, — узгадваў потым Шорц.

Дзеля ўстанаўленьня ўласнага бацькоўства баварац мусіў неаднойчы прыяжджаць у Беларусь. Кожны раз у паездках яго суправаджаў новы сябар з Кёльну — Вілі Фрон.

“Дакладна 13 сьнежня мы ізноў прыбылі ў Беларусь, у Менскі інстытут судовай медыцыны. Туды ж з Магілёву прывезьлі малога. Як паказалі вынікі экспэртызы, Шорц — 100% бацька, — распавядае Фрон. — Напярэдадні Новага году, 29 сьнежня, суд у Магілёве прызнаў яго біялягічнае бацькоўства.. Гэта азначала, што грамадзянін Беларусі Эрых Эрыхавіч, у тым ліку і паводле беларускага заканадаўства, аўтаматычна атрымлівае нямецкае грамадзянства”.

Каб забраць хлопчыка з сабой у Нямеччыну, Шорцу, аднак, належала наведаць Беларусь у чацьверты раз. Вілі Фрон узгадвае:

“Сёлета 30 студзеня мы чарговым разам прыбылі ў Беларусь. Напачатку трэба было перакласьці на беларускую мову пашпарт спадара Шорца. Потым хлопчыку трэба было зрабіць беларускі пашпарт з адпаведным дазволам на выезд. Потым нам трэба было наведаць беларускія МЗС і міністэрства юстыцыі. Потым ізноў вярнуцца ў Магілёў, бо ў пастанове суду былі некаторыя памылкі. Потым ізноў Менск. У нямецкай амбасадзе малому выдалі ўжо другі па ліку — нямецкі пашпарт для выезду ў Нямеччыну.”

Паводле Эрыха—старэйшага, кожны раз у часе візытаў у Беларусь, надзеі на посьпех то пакідалі яго, то вярталіся ізноў. “Але, дзякуй Богу, што ўсё атрымалася”, — кажа шчасьлівы баварац.

Як нам паведамілі, Эрыху Эрыхавічу вельмі ўтульна ў сваім бацькоўскім доме ў Альпах. Ён часта гуляе ў вялікім сялянскім двары, які месьціцца на трох тысячах квадратных мэтраў. Малы адчувае шмат любові. У тым ліку, і з боку новай бацькавай сяброўкі. Хлопчык наведвае дзіцячы садок і ўжо ведае некалькі нямецкіх словаў: “Auto, Banane und Schwimmen gehen” (аўта, банан, ісьці плаваць). Шорц-старэйшы надзвычай ганарыцца такімі моўнымі посьпехамі сына.

Алена Струвэ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохгадовы хлопчык з Магілёўшчыны ўжо некалькі тыдняў жыве ў баварскіх Альпах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика