21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi можна выкарыстоўваць падсадных качак?

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi можна выкарыстоўваць падсадных качак?

Пытальнік

Па спецыяльнасцi я бiёлаг-паляўнiцтвазнаўца, працую ў Шацкай ваеннай паляўнiчай гаспадарцы ўжо 30 гадоў. Апошнiя гады — на пасадзе егера. 23 сакавiка мне патэлефанаваў паляўнiчы I.I. Парфёнак з п. Праўдзiнскi i паведамiў, што меў размову з абласной iнспекцыяй па ахове прыроды i навакольнага асяроддзя. Яго папярэдзiлi, што калi ён выйдзе на паляванне з падсаднымi качкамi, не маючы на тое дазволу ад Мiнпрыроды, дык атрымае штраф. Мяне гэта паставiла ў поўны тупiк. Падсадныя качкi не адносяцца да дзiкiх птушак. Гэта ж хатняя птушка, якой яшчэ 300 гадоў таму была падмешана кроў дзiкай качкi i шляхам падбору лепшых галасоў, афарбоўкi i iншых характарыстык выведзена парода падсадных качак для палявання на качараў.

Падсадных качак I.I. Парфёнак набыў у мяне яшчэ 8 гадоў таму, а я, у сваю чаргу, купiў пару для развядзення ў Любанскай гаспадарцы 20 гадоў таму (а яны завезлi iх з Тульскай вобласцi). Затым для абнаўлення крывi я купiў качара з Валагодскай вобласцi... Маiх падсадных качак набывалi паляўнiчыя i егеры з Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай i Мiнскай абласцей. Справа ў тым, што раней паляванне вясной на качара было забаронена i падсадных качак засталiся адзiнкi. У кнiзе пра старажытнае паляванне ў Беларусi апiсваецца, што за добрую падсадную качку паляўнiчаму маглi даць карову.

Што ж адбываецца цяпер? Няўжо паляўнiчаму патрэбна ехаць з качкай у Мiнпрыроды, а там вызначаць: дзiкая гэта качка цi падсадная крыжанка?.. Дарэчы, з 5 красавiка адкрылася веснавое паляванне на качара i ўсе паляўнiчыя хочуць атрымаць адказ на гэта пытанне. 

Валерый Канстанцiнавiч Яскевiч, в. Сяргеевiчы Пухавiцкага раёна.

Адразу заўважым, што iнспекцыi з дакладна такой назвай, як указаў чытач, не iснуе. А што па сутнасцi пытанняў... Лiтаральна за паўдня мы абзванілі як мiнiмум з паўтузiна розных спецыялiстаў з Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, Мiнскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, Мiнскай абласной iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету. Iмкнулiся зрабiць усё хутчэй, бо з 5 красавiка (па 11 мая) павiнен распачацца сезон палявання на качараў дзiкiх качак з засады з падсаднымi качкамi, чучаламi i вабiкамi i на вальдшнэпа на цязе. Аднак нiводзiн суразмоўца нi пра якiя змяненнi ў дачыненнi да выкарыстання падсадных качак (цi, як пiша чытач, атрымання дазволу на iх выкарыстанне) не чуў. Адзiная ўскосная "зачэпка" — калi гаворка iдзе пра здабытую дзiкую качку, якую збiраюцца выкарыстоўваць у якасцi падсадной. На тое iснуюць спецыяльныя правiлы вымання дзiкай жывёлы з прыроды, аднак гэта яўна не наш выпадак, паколькi заяўнiк сам пiша: падсадныя качкi не адносяцца да дзiкiх птушак. А ў вышэйагучаную вытрымку з Правiлаў вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання апошнiм часам нiякiх дапаўненняў i змяненняў не ўносiлася. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па спецыяльнасцi я бiёлаг-паляўнiцтвазнаўца, працую ў Шацкай ваеннай паляўнiчай гаспадарцы ўжо 30 гадоў. Апошнiя гады — на пасадзе егера. 23 сакавiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика