Вiртуальная пагроза
Вiртуальная пагроза
Падрабязнасці На аператыўным улiку ў МУС Беларусi знаходзяцца прыкладна 1500 "камп’ютарных генiяў", якiя могуць прымянiць свае веды ў злачынных мэтах. Як падкрэслiў намеснiк начальнiка ўпраўлення па раскрыццi i расследаваннi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС краiны Андрэй Мiклашэвiч, увогуле, кiберзлачыннасць у Беларусi год ад году набiрае абароты. У 2004 годзе ў нашай краiне было зарэгiстравана 135 злачынстваў супраць iнфармацыйнай бяспекi, у 2005-м — 178, у 2006-м — 272, а летась — 899. З аднаго боку, гэтая статыстыка сведчыць аб больш эфектыўнай працы супрацоўнiкаў мiлiцыi, бо вiртуальныя зладзеi звычайна добра заканспiраваныя i выявiць iх не вельмi проста. Разам з тым, на рост кiберзлачынстваў у нашай краiне ўплываюць такiя фактары, як павелiчэнне колькасцi карыстальнiкаў сеткай Iнтэрнэт i "камп’ютарнага парка краiны". Iнтэрнэтам у нашай краiне карыстаюцца 3,3 мiльёна чалавек. Камп’ютар — ужо таксама не раскоша. Калi ў 2000-м годзе ў разлiку на 100 беларускiх сем’яў налiчвалася толькi 2 камп’ютары, то летась — ужо 26. А ў сем’ях, дзе ёсць дзецi да 18 гадоў, камп’ютарызацыя дасягае 40 працэнтаў. З кожным годам павялiчваецца i спiс патэнцыйных хакераў i кардэраў. Паводле звестак Андрэя Мiклашэвiча, на аператыўным улiку ў МУС знаходзяцца прыкладна 1500 "камп’ютарных генiяў", якiя могуць прымянiць свае веды ў злачынных мэтах. Пэўная частка людзей з гэтага спiса ўжо мела непрыемнасцi з законам. Аналiз асобаў, якiя прыцягвалiся да крымiнальнай адказнасцi, сведчыць, што злачынствы ў сферы камп’ютарнай бяспекi найчасцей здзяйсняюць маладыя людзi ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Праўда, як адзначыў Андрэй Мiклашэвiч, быў выпадак, калi 14-гадовы беларускi хакер узламаў сайт замежнай фiнансавай установы i на добрай англiйскай мове шантажаваў банкiраў: патрабаваў грошы за тое, што не будзе рассакрэчваць выкрадзеную iнфармацыю. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аператыўным улiку ў МУС Беларусi знаходзяцца прыкладна 1500 "камп’ютарных генiяў", якiя могуць прымянiць свае веды ў злачынных мэтах.
|
|