Расплата за парушэнне кантракта
Расплата за парушэнне кантракта
Дорага абышлося былому курсанту ваенна-дырыжорскага факультэта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі парушэнне кантракта з Узброенымi Сiламi нашай краiны. Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, беларускi грамадзянiн праходзiў навучанне ў памянёнай расiйскай установе за кошт нашай дзяржавы. Вядома ж, быў заключаны адмысловы кантракт, паводле якога курсант абавязаўся пасля заканчэння вучобы вярнуцца ва Узброеныя Сiлы Беларусi i праслужыць у нашым войску не менш за 5 гадоў. Аднак узятыя на сябе абавязкi ён не выканаў: быў адлiчаны з кансерваторыi за парушэнне дысцыплiны. Магiлёўская мiжгарнiзонная пракуратура прад’явiла парушальнiку кантракта iск у памеры 3,086 мiльёна рублёў. Суд Асiповiцкага раёна прэтэнзii пракуратуры задаволiў часткова: парушальнiку давядзецца вярнуць беларускаму Мiнфiну 1,5 мiльёна рублёў. Арсенал на колах Беларускiя мытнiкi выявiлi партыю старадаўняй зброi. Паводле звестак прэс-групы Брэсцкай мытнi, пад абшыўкай рэйсавага аўтобуса, якi накiроўваўся з Германii ў Расiю, быў абсталяваны тайнiк. У iм мытнiкi i знайшлi пiсталет, выраблены ў ХVІII стагоддзi, 3 кiнжалы i 3 шаблi ХIХ стагоддзя, а таксама 3 кiнжалы часоў Другой сусветнай вайны. Уся зброя, паводле заключэння экспертаў упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, мае культурную i гiстарычную каштоўнасць. Лёс затрыманых рарытэтаў павiнен вырашыць суд. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дорага абышлося былому курсанту ваенна-дырыжорскага факультэта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі парушэнне кантракта з Узброенымi Сiламi нашай краiн
|
|