Апеляцыя Глеба адхiлена
Апеляцыя Глеба адхiлена
Спорт-тайм Дысцыплiнарны камiтэт Англiйскай асацыяцыi футбола адхiлiў апеляцыю, якую падаў лонданскi "Арсенал" на трохматчавую дысквалiфiкацыю Аляксандра Глеба. Капiтан зборнай Беларусi ўжо завяршыў сваё выступленне ў прэм’ер-лiзе, бо "кананiрам" засталося правесцi ў англiйскiм чэмпiянаце якраз тры гульнi. Глеб быў пакараны за ўдар у твар абаронцы Грэма Марцi ў матчы з "Рэдзiнгам". "Баварыя" падарыла "Зенiту" гол У першым паўфiнальным матчы Кубка УЕФА пiцерскi "Зенiт" здабыў важную ў стратэгiчным плане нiчыю (1:1) у гасцях у мюнхенскай "Баварыi". Праўда, статус фаварытаў напярэдаднi гульнi дома каштаваў расiянам страты трох футбалiстаў — Рыксэна, Аршавiна i Шырла. Ды i гол у свае вароты "Зенiту" падарылi баварцы. У другiм паўфiнале ў Шатландыi мясцовы "Рэйнджэрс" i iтальянская "Фiярэнцiна" разышлiся нулявой нiчыёй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дысцыплiнарны камiтэт Англiйскай асацыяцыi футбола адхiлiў апеляцыю, якую падаў лонданскi "Арсенал" на трохматчавую дысквалiфiкацыю Аляксанд
|
|