21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не ўзбагачаць дзядзьку Сэма...

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб не ўзбагачаць дзядзьку Сэма...

У Гомелі адбылося выязное пасяджэнне калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь. На iм разглядалася надзённае пытанне аб сiтуацыi з iмпартнымi закупкамi ў краiне i мерах, якiя прымаюць аблвыканкамы, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя ўраду, па iх аптымiзацыi i стварэннi iмпартазамяшчальных вытворчасцяў, накiраваных на змяншэнне залежнасцi рэспублiкi ад iмпарту.

Вельмi цiкавыя рэчы давялося пачуць на гэтым пасяджэннi. Перад яго пачаткам старшыня Дзяржкамiтэта Зянон Ломаць правёў кароткую прэс-канферэнцыю i прадэманстраваў журналiстам тапарышча, ручку для малатка, качалку i iншыя прадметы, завезеныя з... Германii i Польшчы ў Брэсцкую вобласць, дзе i прадавалiся. Рытарычныя пытаннi: няўжо такая складаная тэхналогiя iх вытворчасцi, няўжо ў Беларусi няма матэрыялаў, каб вырабляць iх, няўжо ў нас адсутнiчаюць спецыялiсты па гэтай справе i куды глядзяць у Белляспаперпраме, на прадпрыемствах мясцовай прамысловасцi, у мясцовых органах улады? Адказ на гэтае пытанне старшыня Дзяржкамiтэта даў тут жа: гэта — наша славянская бязладнасць.

Калi б гэта быў адзiнкавы прыклад, то i размовы падобнага кшталту не было б. А iх — шмат. Прывядзём яшчэ два. Мы часам залiшне iдэалiзуем перавагi iмпартнай тэхнiкi, а мiж тым праверкамi выяўлены шматлiкiя факты выхаду яе са строю з-за браку вытворцы. На той жа Брэстчыне ў 2005 годзе закупiлi 43 трактары "Джон-Дзiр", i 15 з iх "прагулялi" 152 днi, ад чаго страты склалi 40 мiльёнаў рублёў. Прычына: паломкi рухавiкоў, няспраўнасць пярэднiх мастоў i каробак перадач — заводскi брак.

На пасяджэннi калегii быў агучаны i такi факт. Летась "Белаграсэрвiсу" было даручана правядзенне конкурсаў на закупку даiльнага абсталявання для сельгасарганiзацый рэспублiкi з выплатай узнагароджвання за кошт бюджэтных сродкаў у памеры чатыры працэнты. Тэхнiчныя заданнi прадугледжвалi, каб у тым абсталяваннi функцыянавала сiстэма механiчнага дадойвання. У вынiку таргоў пераможцай выйшла нямецкая фiрма "Вестфалiя", з якой быў заключаны дагавор на пастаўку. Аднак праверкамi выяўлена, што ў дзве гаспадаркi фiрма паставiла абсталяванне без функцыi механiчнага дадойвання, прычым айчыннае прадпрыемства ААТ "Гомельагракамплект" не было дапушчана да тэндару менавiта з-за адсутнасцi ў яго абсталяваннi функцыi дадойвання. У вынiку набыцця больш дарагога iмпартнага абсталявання дзяржаве прычынены ўрон у памеры Br587 мiльёнаў, i гэта толькi па двух тэндарах, правераных Камiтэтам дзяржкантролю.

Калi ж абагульняць работу ў гэтым накiрунку па ўсёй рэспублiцы, дык трэба гаварыць пра невыкананне летась прагнозных паказчыкаў па росце iмпарту тавараў i паслуг i сальда знешняга гандлю. У першым выпадку — усiмi аблвыканкамамi i Мiнгарвыканкамам, а таксама Мiнiстэрствам прамысловасцi, Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва, канцэрнамi "Белляспаперпрам", "Белнафтахiм" i "Белдзяржхарчпрам". У другiм — Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва, канцэрнамi "Белнафтахiм", "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам", Мiнгарвыканкамам i ўсiмi аблвыканкамамi, за выключэннем Мiнскага.

Таму размова на пасяджэннi вялася прынцыповая i жорсткая. Было адзначана, што матэрыялы праверак праграм iмпартазамяшчэння, якiя прабуксоўваюць, патрабуюць дэталёвага аналiзу яшчэ i ў тым накiрунку, цi мелi адпаведныя кiраўнiкi ў пытаннях максiмiлiзацыi ўвозу iмпарту ў краiну насуперак разумнаму сэнсу нейкую асабiстую карыслiвую зацiкаўленасць, наконт чаго дадзены даручэннi праваахоўным органам.

Савету Мiнiстраў рэспублiкi прапанавана разгледзець пытанне аб прыцягненнi да адказнасцi кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных ураду краiны, якiя не выканалi летась прагнозныя паказчыкi ў знешнiм гандлi. Калегiя Дзяржкантролю ўнесла канкрэтныя прапановы, накiраваныя на павышэнне эфектыўнасцi выканання праграм iмпартазамяшчэння. Да гэтага пытання Дзяржкамiтэт мае намер вярнуцца праз два месяцы.

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі адбылося выязное пасяджэнне калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика