Паважаныя суайчыннікi!
Паважаныя суайчыннікi!
Мiрная праца — вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабiльнасць i згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, якi перажыў вялiкiя выпрабаваннi, гэта асаблiвы здабытак. У нашай краiне людзi ўмеюць i любяць працаваць. Развiваецца i ўмацоўваецца эканомiка, павышаецца ўзровень жыцця грамадзян, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для працвiтання кожнага рэгiёна Беларусi. Першамай быў i застаецца сiмвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкi i згуртаванасцi, самай глыбокай павагi да стваральнай працы. У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыi славiм ветэранаў, працоўны подзвiг якiх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, ушаноўваем усiх, хто будуе яго цудоўную будучыню. Са Святам працы, дарагiя сябры! Няхай шчодрая цеплыня вясновых дзён падорыць вам бадзёры, радасны настрой i прыдасць сiлаў для новых здзяйсненняў. Здароўя, шчасця, аптымiзму i поспеху ва ўсiх пачынаннях на карысць любiмай Радзiмы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiрная праца — вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабiльнасць i згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, якi перажыў вялiкiя выпрабаваннi, гэта аса
|
|