21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правiльны аварыйны знак

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правiльны аварыйны знак

Аўтаадказчык

Правiльны аварыйны знак

Чуў, што апошнiм часам пры праходжаннi тэхагляду супрацоўнiкi станцый дыягностыкi пачалi звяртаць пiльную ўвагу на знак аварыйнага прыпынку. Некаторыя аўтааматары не маглi прайсцi гэтую працэдуру толькi з-за таго, што памянёны знак у iх не адпавядаў iснуючаму стандарту. А якiм павiнен быць "правiльны" знак аварыйнага прыпынку? 

Ігар Грыгараў, Мiнск. 

Сапраўды, як паведамiлi ў Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве "Белтэхагляд", правiльны аварыйны знак складаецца з двух трохвугольнiкаў: чырвонага знешняга — са святлоадбiвальнай паласой i жоўтага ўнутранага, зробленага з флуарэсцэнтнага матэрыялу. (Глядзiце на здымку.) Так што, калi ў вас аварыйны знак складаецца толькi з аднаго трохвугольнiка, то ён ужо непрыдатны, трэба набыць новы, стандартны. На рынку даволi вялiкi выбар гэтых знакаў: у асноўным беларускай, расiйскай i кiтайскай вытворчасцi. Спецыялiсты раяць набываць айчынны тавар, бо ён, як правiла, сертыфiкаваны, а значыць — якасны.

Аўтаiнфарм

Вакол балаў

Неўзабаве Дзяржаўтаiнспекцыя нашай краiны плануе вынесцi на ўсенароднае абмеркаванне пытанне аб увядзеннi бальнай сiстэмы пакарання для кiроўцаў. Ужо распрацавана i адмысловая шкала налiчэння штрафных ачкоў за пэўны вiд парушэння ПДР. 

Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Iгара Ванiцкага, караць вадзiцеляў прапануецца ў залежнасцi ад небяспечнасцi парушэння ПДР. Напрыклад, за перавышэнне хуткасцi i ўцёкi з месца здарэння, на думку Дзяржаўтаiнспекцыi, неабходна здымаць па 9 балаў, за парушэнне правiлаў абгону i манеўравання — 7, за праезд на чырвонае святло — 5, за размову па мабiльным тэлефоне i не прышпiлены рэмень бяспекi — па 2 балы. Вадзiцеляў, якiя вычарпаюць лiмiт у 27 балаў, прапануецца пазбаўляць правоў. Праўда, на якi тэрмiн будзе разлiчана гэтая "сума" i праз якi час будзе абвяшчацца "амнiстыя" парушальнiкам, пакуль дакладна не вызначана. Увогуле "лёс" самой бальнай сiстэмы таксама няпэўны. Спачатку мяркуецца правесцi своеасаблiвы "рэферэндум" сярод кiроўцаў, потым, у залежнасцi ад вынiкаў апытання, неабходна будзе ўнесцi адпаведныя змены ў заканадаўства.

Аўтанавiнка

Сiстэма "самапаркоўкi"

Кампанiя Volkswagen днямi прэзентавала новую сiстэму, якая самастойна паркуе аўтамабiль. 

Вадзiцелю дастаткова паставiць рычаг аўтаматычнай каробкi перадач у становiшча "P", з дапамогай навiгацыйнага абсталявання выбраць зручнае месца для стаянкi i нацiснусць на пульце кiравання кнопку "Пуск". Далей машына прыпаркуецца сама. Новай сiстэмай паркоўкi плануецца аснашчаць мадэлi "Passat", "Touran", "Tiguan".

Аўтакур’ёз

"Пракол" з пратаколам

Жыхар Уфы быў непрыемна здзiўлены, калi прыйшоў здаваць iспыты на правы ў мясцовае падраздзяленне Дзяржаўнай iнспекцыi бяспекi дарожнага руху. Прэтэндэнту на вадзiцельскае пасведчанне адмовiлi ў атрыманнi запаветнага дакумента, паведамiўшы, што ён быў пазбаўлены правоў за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Абураны грамадзянiн, якi раней увогуле не меў вадзiцельскага пасведчання, звярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай ва ўсiм разабрацца. Неўзабаве высветлiлася, што яго "падставiў" тамтэйшы "даiшнiк", сябар дзяцiнства. Каб атрымаць павышэнне па службе, ён склаў фальшывы пратакол на свайго сябра, якi нiбыта кiраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення. Замест новай пасады фальсiфiкатар атрымаў 1 год i 3 месяцы турмы.

Аўтажарт

Да АЗС са страшэнным грукатам пад’ехала вучэбная машына. За рулём жанчына:

— Поўны бак i хутчэй! — загадвае вадзiцель.

— Спадарыня, выключыце, калi ласка, рухавiк, — просiць запраўшчык.

— Выключыла я рухавiк. Гэта iнструктар ад страху дрыжыць.   Рубрыку вядзе Мікола Дзябёла.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуў, што апошнiм часам пры праходжаннi тэхагляду супрацоўнiкi станцый дыягностыкi пачалi звяртаць пiльную ўвагу на знак аварыйнага прыпынку. Некаторыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика