Моцных дажджоў у першай палове чэрвеня не прадбачыцца
Моцных дажджоў у першай палове чэрвеня не прадбачыцца
Гэтымі днямi краiны Заходняй Еўропы захлынула хваля моцных дажджоў, а ў паўднёвай частцы Вялiкабрытанii працяглыя ападкi выклiкалi сур’ёзную паводку. Паводле iнфармацыi начальнiка службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрыя Рабава, у блiжэйшыя пяць дзён тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца ў зоне скандынаўскага антыцыклону, таму дажджоў не прадбачыцца ўвогуле. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, сур’ёзных дажджоў не будзе ў нашай краiне ў першай палове першага месяца лета. Разам з тым спецыялiст упэўнены, што ў лiпенi, а магчыма, i ў жнiўнi, хваля моцных дажджоў абавязкова зачэпiць i тэрыторыю Беларусi. Такiя лiўневыя сюрпрызы адбываюцца летам у нас амаль кожны год. Гэта не палохае, галоўнае, каб у зоне буйных гарадоў за адзiн дзень не выпала больш за месячную норму ападкаў. Пры такiх лiўнях у нас можа ўзнiкнуць i паводка. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямi краiны Заходняй Еўропы захлынула хваля моцных дажджоў, а ў паўднёвай частцы Вялiкабрытанii працяглыя ападкi выклiкалi сур’ёзную паводку. |
|