Прэзентацыя беларускіх рэгiёнаў у Польшчы
Прэзентацыя беларускіх рэгiёнаў у Польшчы
19 чэрвеня ў польскiм гарадку Гайнаўка, дзе жывуць у асноўным этнiчныя беларусы, пройдзе рэгiянальны беларуска-польскi форум i выстаўка тавараў i паслуг нашых вытворцаў i прадпрымальнiкаў. Яго мэта — актывiзацыя прыгранiчнага эканамiчнага супрацоўнiцтва, павелiчэнне нашага экспарту ў суседнюю краiну. З гэтай нагоды запланаваны прэзентацыi Брэсцкай i Гродзенскай абласцей для палякаў i прэзентацыя Падляскага ваяводства для беларускiх удзельнiкаў форуму. Таксама будуць прадстаўлены патэнцыялы свабодных эканамiчных зонаў дзвюх краiн, турыстычныя магчымасцi еўрарэгiёна "Белавежская пушча" i Аўгустоўскага канала. Актыўнымi суарганiзатарамi форуму выступiлi Брэсцкi i Гродзенскi аблвыканкамы, органы раённай улады памежжа. Па вынiках мiнулага года Польшча ўвайшла ў лiк галоўных гандлёвых партнёраў нашай краiны па-за межамi СНД. Па даных Нацыянальнага банка Беларусi, сумесны абарот з улiкам паслуг склаў 2,7 млрд долараў ЗША. Істотна — на дзесяткi працэнтаў павялiчыўся беларускi экспарт сёлета, захоўваецца ўстойлiвая тэндэнцыя фармiравання станоўчага гандлёвага балансу. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 чэрвеня ў польскiм гарадку Гайнаўка, дзе жывуць у асноўным этнiчныя беларусы, пройдзе рэгiянальны беларуска-польскi форум i выстаўка тавараў i пасл
|
|