21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь і рымска-каталіцкая царква будуць рыхтаваць да падпісання пагадненне аб супрацоўніцтве

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і рымска-каталіцкая царква будуць рыхтаваць да падпісання пагадненне аб супрацоўніцтве

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 20 чэрвеня ў час сустрэчы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi з Дзяржаўным сакратаром Яго Свяцейшасцi Папы Бенядыкта XVІ, Яго Высокапраасвяшчэнствам Кардыналам Тарчызiо Бэртонэ, якi знаходзiцца ў нашай краiне з афiцыйным вiзiтам па запрашэннi беларускага Ўрада.

Мiжканфесiйны свет i нацыянальная згода — гаранты стабiльнасцi грамадства, i ў Беларусi ўсё робiцца для падтрымання гэтай стабiльнасцi, падкрэслiў падчас перагавораў Кiраўнiк дзяржавы. Хоць Беларусь з’яўляецца свецкай дэмакратычнай дзяржавай, Канстытуцыя краiны гарантуе кожнаму грамадзянiну права самастойна вызначаць сваё стаўленне да рэлiгii або не прызнаваць нiякую, выказваць i распаўсюджваць перакананнi, звязаныя з ёй. Пры гэтым дзяржава не ўмешваецца ва ўнутраныя справы царквы, не ўскладае на рэлiгiйныя арганiзацыi выканання якiх-небудзь дзяржаўных функцый.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў краiне створаны самыя спрыяльныя ўмовы для развiцця шматпланавай сацыяльнай дзейнасцi i мiжканфесiйнага ўзаемадзеяння. У Беларусi дзейнiчаюць 25 канфесiй i рэлiгiйных накiрункаў. "Верацярпiмасць i талерантнасць — гэта традыцыйныя рысы беларускага грамадства, i мы правамерна ганарымся тым, што ў Беларусi няма канфлiктаў на рэлiгiйнай i этнiчнай глебе", — адзначыў Кiраўнiк дзяржавы. Нягледзячы на тое, што беларуская зямля вытрымала шмат цяжкiх выпрабаванняў, войнаў, чарнобыльскую трагедыю, народ не страцiў свае лепшыя якасцi i заўсёды арыентаваўся на высокiя гуманiстычныя i маральныя каштоўнасцi. "Наша задача — з улiкам асаблiвасцяў рэлiгiйнага жыцця i полiэтнiчнага складу насельнiцтва садзейнiчаць умацаванню i развiццю верацярпiмасцi, iнтэрнацыяналiзму, дружбы народаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што сёння Рымска-каталiцкая царква — адна з найбуйнейшых канфесiй у Беларусi, якая мае значны патэнцыял i сур’ёзныя напрацоўкi ў сацыяльна значнай дзейнасцi. "Рымска-каталiцкая царква шмат робiць для ўмацавання ў грамадстве традыцыйных хрысцiянскiх каштоўнасцяў: сям’i, маралi, мiласэрнасцi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму мы рады вiзiту да нас Дзяржаўнага сакратара Ватыкана".

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў яго ўстанавiлiся вельмi добрыя асабiстыя адносiны з кiраўнiцтвам Рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi: "Я вiтаў вяртанне Тадэвуша Кандрусевiча, Архiепiскапа Мiтрапалiта Мiнска-Магiлёўскага, на родную зямлю. Ён сапраўдны патрыёт сваёй краiны i з разуменнем ставiцца да тых працэсаў, якiя адбываюцца ў Беларусi. Я ўпэўнены, што ён будзе змагацца за незалежнасць i суверэнiтэт нашай дзяржавы, а дзяржава будзе яму надзейнай апорай у гэтым".

Прэзiдэнт заявiў, што Беларусь гатова да шырокамаштабнага дыялогу i супрацоўнiцтва з гiстарычна традыцыйнымi для яе канфесiямi, якiя служаць грамадскаму дабрабыту, iмкнуцца дапамагчы людзям. "У гэтым плане Рымска-каталiцкая царква — наш даўнi партнёр", — сказаў Кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, ёсць значныя перспектывы ў рэалiзацыi сумесных мерапрыемстваў у гуманiтарнай, культурнай, навуковай сферах. Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што пры падтрымцы абодвух бакоў гэтыя накiрункi атрымаюць далейшае развiццё.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён праiнфармаваны аб сустрэчах Дзяржсакратара Святога Прастола з прадстаўнiкамi Беларускай праваслаўнай царквы. "Я рады, што вы знайшлi агульную мову i што Рымска-каталiцкая царква i Праваслаўная царква вельмi задаволеныя гэтымi кантактамi. Я прыхiльнiк раўнапраўя канфесiй, iх узаемнай павагi адна да адной", — сказаў ён. Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што гэта стала магчымым дзякуючы кiраўнiцтву Праваслаўнай царквы, якое праводзiць палiтыку ўзаемнай павагi. "Праваслаўная царква не зыходзiць з таго, што ёсць вялiкiя i маленькiя канфесii. I гэта садзейнiчае таму, што на нашай зямлi ёсць мiр, спакой i кожны чалавек можа рэальна выбраць свой шлях да храма, якi ён лiчыць патрэбным", — адзначыў Кiраўнiк беларускай дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, Праваслаўная царква, якая з’яўляецца самай буйной у Беларусi, садзейнiчае забеспячэнню мiжканфесiйнай стабiльнасцi i ў гэтым немалая асабiстая заслуга Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi.

Прэзiдэнт падкрэслiў: "Многiя сёння, асаблiва з апазiцыi, а таксама пэўныя сiлы ў суседнiх дзяржавах i на Захадзе спрабуюць прадставiць вiзiт Дзяржсакратара Святога Прастола як спробу беларускага кiраўнiцтва з дапамогай Рымска-каталiцкай царквы наладзiць адносiны з Заходняй Еўропай". У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Дыялог памiж Беларуссю i Рымска-каталiцкай царквой працягваецца не апошнiя 2—5 гадоў, мы даўно супрацоўнiчаем, вядзём дыялог, падтрымлiваем кантакты яшчэ з часоў Папы Iаана Паўла II, якi вельмi паважаў i любiў Беларусь, гэта мне вядома. А калi ў вынiку вiзiту Яго Высокапраасвяшчэнства Кардынала Тарчызiо Бэртонэ, нашых кантактаў на самым высокiм узроўнi адносiны Беларусi з Еўропай палепшацца, мы будзем гэта толькi вiтаць i нiколi гэтага не хавалi".

Паводле слоў Прэзiдэнта, Беларусь "абсалютна не супраць нармалiзацыi адносiнаў не толькi з Еўропай, але i са Злучанымi Штатамi", але нiкому не дазволiць умешвацца ў свае ўнутраныя справы.

"Мы добра ведаем i разумеем ролю Беларусi ў Еўропе i зыходзiм з таго, што нi аб якiм бяспечным пражываннi ў Еўропе без Беларусi гаворкi быць не можа, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — I мы гатовыя адыграць любую ролю ў справе ўмацавання бяспекi еўрапейскага кантынента, у справе наладжвання адносiнаў са Злучанымi Штатамi Амерыкi, але толькi на прынцыпах павагi да нашай знешняй i ўнутранай палiтыкi, зыходзячы з таго, што мы з’яўляемся суверэннай, незалежнай дзяржавай". Прэзiдэнт падкрэслiў, што мы выбудоўваем нашы адносiны з усiмi дзяржавамi на аснове гэтых вечных каштоўнасцяў.

Аляксандр Лукашэнка папрасiў Дзяржсакратара Святога Прастола перадаць шчырую ўдзячнасць Яго Свяцейшасцi Бенядыкту XVI за ўвагу да Беларусi i беларускiх католiках i выказаў надзею, што добрыя адносiны да нашай краiны будуць падмацаваныя вынiкамi вiзiту Кардынала Тарчызiо Бэртонэ. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь запрасiў Яго Свяцейшасць Папу Бенядыкта XVI наведаць нашу краiну ў зручны для яго час.

Дзяржаўны сакратар Яго Свяцейшасцi Папы Бенядыкта XVI у сваю чаргу адзначыў, што Рымска-каталiцкая царква прызнае ролю Беларусi як моста памiж Усходам i Захадам i гатова дапамагаць наладжваць гэтыя адносiны.

Рымска-каталiцкая царква будзе iмкнуцца, каб Беларусь мела сваё значнае месца на мiжнародным узроўнi, падкрэслiў ён. "Прысутнасць у Беларусi Дзяржаўнага сакратара з’яўляецца знакам таго, што Папа вiтае i паказвае сваю павагу Прэзiдэнту i ўсiм грамадзянам Беларусi, — адзначыў Кардынал Тарчызiо Бэртонэ. — Папа Бенядыкт XVI выказвае словы захаплення мiрам i ўзаемаразуменнем, якiя мы бачым у вашай краiне. Ён выказвае таксама словы вялiкай радасцi, што ёсць шмат каштоўнасцяў, якiя мы прапаведуем разам, каштоўнасцяў, якiя прысутнiчаюць у вашым краi".

Дзяржсакратар Святога Прастола ацанiў супрацоўнiцтва памiж Беларускай праваслаўнай царквой, Рускай праваслаўнай царквой i Рымска-каталiцкай царквой: "Гэта пазiтыўны факт, i мы павiнны iмкнуцца, каб ён служыў для агульнага дабра".

Падчас сустрэчы былi абмеркаваны бягучыя пытаннi ўзаемадзеяння Рымска-каталiцкай царквы i дзяржавы. У прыватнасцi, выдзяленне зямельных участкаў пад будаўнiцтва ў Мiнску новага будынка Апостальскай Нунцыятуры Святога Прастола, рэзiдэнцыi Архiепiскапа Мiтрапалiта Мiнска-Магiлёўскай архiепархii Рымска-каталiцкай царквы, а таксама для ўзвядзення каталiцкiх храмаў у Беларусi. У гэтай сферы дзяржава гатова iсцi насустрач просьбам Рымска-каталiцкай царквы i аказаць ёй неабходнае садзейнiчанне. Быў абмеркаваны таксама шэраг iншых актуальных пытанняў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Фота БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 20 чэрвеня ў час сустрэчы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi з Дзяржаўным сакратаром Яго Свяцейш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика