21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарантыйны тэрмiн "да лямпачкi". Двукоссе хацелася б зняць...

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарантыйны тэрмiн "да лямпачкi". Двукоссе хацелася б зняць...

На старонках газеты раней мы ўжо неаднойчы даводзiлi думку аб неабходнасцi ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй у кожнай асобна ўзятай сям’i. У прыватнасцi, i праз выкарыстанне энергазберагальных электрычных бытавых лямпачак. Яны каштуюць нятанна, аднак з цягам часу не толькi акупляюць сябе, але i дазваляюць эканомiць — на аплаце спажытай электраэнергii. У пацвярджэнне мы прыводзiлi тэарэтычныя выкладкi: служаць лямпачкi (у залежнасцi ад часу выкарыстання штодзень) як мiнiмум да 2,5—3 гадоў, за гэты час звычайную зменiш не адну. Апошнiя, дарэчы, шмат энергii аддаюць не на асвятленне, а на "падагрэў" памяшкання i г.д. Аднак нядаўняя скарга на "гарачую лiнiю" газеты чытача прымусiла па-iншаму зiрнуць на пытанне. Практыка выкарыстання энергазберагальных лямпачак аказалася некалькi iншай, чым меркавалася ў тэорыi...

— У вераснi мiнулага года на сталiчным будаўнiчым рынку ў "Ждановiчах" я набыў энергазберагальную лямпачку больш чым за 15 тысяч рублёў. З гарантыйным тэрмiнам службы адзiн год. Аднак памянёная лямпачка праслужыла ўсяго паўгода. Звярнуўся да прадаўца, той без праблем абмяняў няякасны тавар. Аднак у апошнi момант высветлiлася, што гарантыйны тэрмiн на новую лямпачку складае толькi шэсць месяцаў. Хоць пры замене недабраякаснага тавару на аналагiчны якасны гэты тэрмiн павiнен адлiчвацца наноў з даты абмену i складаць тыя ж 12 месяцаў. Прадавец адказаў, што ўсе пытаннi — да фiрмы-iмпарцёра. У такой сiтуацыi я палiчыў за лепшае проста забраць свае грошы, — расказваў чытач.

У фiрме-iмпарцёры нам мала чым дапамаглi. Лямпачкi ўвозяцца з Расii. Былi новыя пастаўкi ад iншых вытворцаў. Пайшлi новыя серыi: ёсць адрозненнi (кшталту новых мiкрасхем), таму i быў устаноўлены новы гарантыйны тэрмiн у шэсць месяцаў. Як нас запэўнiлi, ранейшыя пастаўкi — "учарашнi дзень", цяперашнiя — больш сучасныя, якасныя...

Далей мы мусiлi звярнуцца ў Мiнiстэрства гандлю i Дзяржстандарт, паколькi сiтуацыя з энергазберагальнымi лямпачкамi аказалася некалькi заблытанай.

Напачатку наконт абмену. Пры замене на тавар з аналагiчнымi характарыстыкамi гарантыйны тэрмiн (у нашым выпадку) павiнен быў складаць год (паводле заканадаўства пакупнiк мае права на працягу двух гадоў звяртацца да прадаўца з прэтэнзiямi на якасць тавару, нават калi гарантыйны тэрмiн на тавар не ўстаноўлены, або складае менш за два гады, як у нашым выпадку). Але... Калi гэта новыя серыi (яны пазначаны, як сказаў чытач, на ўпакоўцы, хоць знешне i "старая", i "новая" лямпачкi нiчым не адрознiваюцца), тады гэта i тавар з iншымi характарыстыкамi. Гарантыйны тэрмiн на яго можа ўстанаўлiваць вытворца або прадавец. Апошнi мае права толькi павялiчваць яго, але нiяк не змяншаць. Да прыкладу, калi вытворца ўстанавiў гарантыйны тэрмiн у шэсць месяцаў, прадавец (магазiн) не можа знiзiць яго да трох месяцаў, а зрабiць сем—восем — калi ласка. Устанаўлiваючы свой гарантыйны тэрмiн, ужо прадавец нясе адказнасць перад спажыўцом за тавар, сказала кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiна Палякова.

Як паведамiлi ў Дзяржстандарце, энергазберагальныя лямпачкi падлягаюць абавязковай сертыфiкацыi. Гаворка iдзе пра бяспеку прадукцыi для спажыўца, адным з паказчыкаў якой з’яўляецца электрамагнiтная сумяшчальнасць (лямпачкi не павiнны ствараць памехi ў сетках). Але пры сертыфiкацыi гарантыйны тэрмiн не ўстанаўлiваецца. Дык хто ж яго ўстанаўлiвае? Паводле слоў галоўнага спецыялiста ўпраўлення тэхнiчнага нармавання i стандартызацыi Дзяржстандарта Галiны Гатоўкi, ёсць меркаванне, што i для айчынных, i для замежных тавараў павiнны быць роўныя ўмовы. Калi на нейкi айчынны тавар гарантыйны тэрмiн складае, скажам, год, дык чаму для замежнага аналага ён павiнен быць меншым? Таму, вяртаючыся да нашых лямпачак, гарантыйны тэрмiн на iх устанаўлiвае вытворца, кiруючыся толькi яму вядомымi намерамi i рынкавымi адносiнамi (пакупнiк вольны выбiраць любы тавар, звяртаючы ўвагу на канкрэтныя гарантыйныя тэрмiны, або, скажам, вярнуць за яго грошы, што i зрабiў чытач).

Нехта скажа — а ў чым, уласна, праблема? Так, чытачу мог патрапiць бракаваны тавар, маглi быць iншыя прычыны, якiя вывелi лямпачку са строю. І акрамя гарантыйнага тэрмiну ёсць яшчэ i тэрмiн службы i г.д.

Праблема (магчыма, i псiхалагiчная ў тым лiку найперш для спажыўца), на наш погляд, якраз у знiжэннi гарантыйнага тэрмiну на энергазберагальныя лямпачкi вытворцам i немагчымасцю кантраляваць гэты працэс з дапамогай нарматыўных дакументаў. Тавар, як мы ўжо адзначалi, не танны. Калi той жа вытворца сцвярджае, што ён яшчэ лепшы, чым папярэднi, лагiчным было б падмацаваць гэтыя словы, прынамсi, не знiжаючы як мiнiмум гарантыйны тэрмiн. Для канкрэтнага спажыўца гэта было б адным са стымулаў укаранення ў сваiм паўсядзённым жыццi энергазберагальных тэхналогiй.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старонках газеты раней мы ўжо неаднойчы даводзiлi думку аб неабходнасцi ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй у кожнай асобна ўзятай сям’i. У пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика