21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Дакладнасць усiх фактаў гарантую!"

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дакладнасць усiх фактаў гарантую!" Нашчадкі вогненных вёсак     Iван Пятровiч Людагоўскi з Магiлёва напiсаў у рэдакцыю аб трагедыi сваёй роднай вёскi Падказелле Мсцiслаўскага раёна.

Вёску спалiлi нямецка-фашысцкiя акупанты. Хто мог, паспеў уцячы. Але людзi сталага веку нiкуды не пайшлi, засталiся — iх знiшчылi разам з вёскай.

"Не ведаю, па якой прычыне на Могiлках вёсак у Хатынi нашай вёскi няма", — адзначае Iван Пятровiч.

Вядучы навуковы супрацоўнiк Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Iрына Напрэева паведамiла: да вайны ў Падказеллi было 44 хаты, 201 жыхар. Вёску спальвалi двойчы, у 1942 годзе i ў вераснi 1943-га. Знiшчана 41 хата, 12 жыхароў. У Хатынi ўвекавечаны вёскi, якiя цалкам знiшчаны з усiм насельнiцтвам — адноўленыя пасля вайны i не адроджаныя. А яшчэ больш як 4 тысячы беларускiх вёсак знiшчаны з часткай насельнiцтва...

Старшы навуковы супрацоўнiк гiсторыка-археалагічнага музея Мсцiслаўскага раёна Валянцiна Машкова, да якой я звярнулася па дадатковую iнфармацыю, удакладнiла, што вёскi Падказелле цяпер не iснуе. А прозвiшчы загiнулых разам з вёскай у Вялiкую Айчынную вайну змешчаны ў кнiзе "Памяць. Мсцiслаўскi раён".

Невыпадкова ў тэлефоннай размове Iван Пятровiч Людагоўскi папярэдзiў: "Дакладнасць усiх фактаў гарантую!"

Ён нарадзiўся ў 1929 годзе. У 1946-м скончыў 7 класаў Далговiцкай школы, працаваў у калгасе. Пасля службы на Балтыйскiм флоце працаваў у Магiлёве на аўтазаводзе iмя Кiрава, закончыў вячэрнюю 10-годку, потым Паўночна-Заходнi iнстытут, завочную ВПШ пры ЦК КПСС. 23 гады працаваў на партыйнай рабоце, перад выхадам на пенсiю — на прафсаюзнай.

Таццяна ПАДАЛЯК.

"Дакладнасць усiх фактаў гарантую!"

Даведаўшыся аб тым, што "Звязда" працягвае праводзiць акцыю "Нашчадкi вогненных вёсак", я вырашыў напiсаць вам пра лёс сваёй вёскi-партызанкi, якую ў вераснi 1943 года фашысцкiя захопнiкi спалiлi цалкам.

У 1941 годзе мне было 12 гадоў, падзеi тых дзён яскрава захавалiся ў маёй памяцi.

Такiм чынам, у вёсцы Падказелле, што на Мсцiслаўшчыне, да Вялiкай Айчыннай вайны налiчвалася больш за 70 двароў. Вёска глыбiнная: да чыгункi 15 км, да раённага цэнтра Мсцiслава — 35 км.

У той час у вёсцы не было тэлефона, не было радыё. Газеты прыходзiлi на 3—7-ы дзень.

Сумную вестку аб пачатку Вялiкай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года прынеслi ў вёску жыхары, якiя выязджалi на базар у мястэчка Расно, што на Дрыбеншчыне.

Пачалiся трывожныя днi. Назаўтра па першай мабiлiзацыi пайшлi ваеннаабавязаныя мужчыны абараняць Радзiму. Праз некалькi дзён у небе з’явiлiся фашысцкiя самалёты-сцярвятнiкi. Варожая авiяцыя панавала ў паветры. Балюча i горка было глядзець, як у няроўных баях гiнулi нашы лётчыкi.

...Дзесьцi напрыканцы першай дэкады лiпеня 1941 года ў вёску ўвайшлi першыя нямецкiя танкi, увайшлi без бою. Пачалося трывожнае жыццё.

Справа ў тым, што наша вёска знаходзiлася на старой Смаленскай дарозе i на нямецкiх картах гэта дарога значылася самай кароткай дарогай да Масквы.

Паўтара месяца на ўсход рухалася фашысцкая армада з ранiцы да позняга вечара. Спачатку iшлi механiзаваныя часцi: танкi, артылерыя — iшлi сытыя ад нарабаваных магазiнаў, складоў. Затым пайшла пяхота, абозы, iншыя тылавыя часцi.

Пачалiся суцэльныя набегi — дай "млеко", дай "яйкi". Ганялiся за курамi, забiралi скацiну.

Каб захаваць кароў, статак кругласутачна пасвiлi ў лесе. Каб малых дзяцей напаiць малаком, мацi вадзiлi iх разам з сабой на дойку кароў. Прынесцi малако дамоў нельга было — немцы адбiралi яго на краi вёскi.

У канцы верасня 1941 года пракацiлася хваля карных атрадаў. Па вёсцы развесiлi аб’явы: "За захаванне зброi — смерць, за захаванне матацыкла — смерць, за захаванне радыёпрыёмнiка — смерць".

Потым наступiла зацiшша. Да зiмы ўсталявалася фашысцкая ўлада — ваенны камендант, палiцыя. Прыходзiлi жахлiвыя навiны аб расстрэлах грамадзян яўрэйскай нацыянальнасцi.

Жыхары акупаваных раёнаў адчулi "прывабнасцi жыцця" даўно забытых старадаўнiх перыядаў — жылi без запалак, газы, солi. Пайшлi ў выкарыстанне лучыны, крэсiва, калiйныя ўгнаеннi замест солi.

Пачалася вярбоўка на работу ў Германiю. Першапачаткова ўсхвалялi "райскае" жыццё ў Рэйху. Калi ж добраахвотнiкаў аказалася вельмi мала, пачалася прымусовая адпраўка. Забiралi апошнiх кароў у насельнiцтва.

Так працягвалася да красавiка 1943 года. У нашы багатыя лясамi краi прыбыў партызанскi полк Грышына. Партызан пастаянна праследавалi часцi нямецкай армii i ўласаўцы. Пачалiся пастаянныя аблавы, баi, перастрэлкi. Людзi жылi ў пастаяннай трывозе за жыццё.

I вось у вераснi 1943 года немцы пачалi адступленне. Першая такая часць прыбыла ў суседнюю вёску Далговiчы.

У нашу вёску адтуль прыйшла настаўнiца i паведамiла, што мост цераз раку на дарозе на Расну спалiлi партызаны, i немцы вымушаны будуць ехаць праз нашу вёску.

Сапраўды, неўзабаве па дарозе з боку Далговiчаў з’явiлiся два матацыклы. У кожным з iх сядзела па 2 немцы.

Партызаны, якiя былi ў гэты час у вёсцы, абстралялi матацыклiстаў, мабыць, аднаго немца паранiлi. Першы матацыкл немцы кiнулi, другi развярнуўся i без стрэлаў усе адправiлiся назад.

Жыхары вёскi ведалi, што немцы жорстка адпомсцяць за нападзенне на iх разведку, большая частка вяскоўцаў пайшла ў лес.

I сапраўды, не прайшло i дзвюх гадзiн, як фашысты атакавалi вёску. Жыхароў, якiя не змаглi схавацца ў лесе, расстралялi. Вёску спалiлi цалкам.

Больш за тыдзень мы чакалi ў лесе прыходу Савецкай Армii, пасля чаго прыйшлi на папялiшча.

Гэта быў цяжкi час. Частка сем’яў пераехала ў iншыя ўцалелыя вёскi, частка пабудавала зямлянкi, частка па некалькi сем’яў тулiлiся ў лазнях, якiя засталiся.

Фронт спынiўся за 10 кiламетраў ад нашай вёскi на рацэ Проня. 9 месяцаў мы жылi ў прыфрантавой зоне i толькi, калi ў вынiку аперацыi "Баграцiён" фронт пайшоў за захад, пачалося аднаўленне вёскi.

Пасля вайны ў вёсцы было крыху больш за 30 двароў. Затым у вынiку ўзбуйнення калгасаў вёску Падказелле залiчылi ў разрад неперспектыўных i неўзабаве яна спынiла iснаванне.

У цяперашнi час на месцы вёскi, дзе пражывала да вайны больш як 200 чалавек, засталася адна старая лiпа, пасаджаная яшчэ да Кастрычнiцкай рэвалюцыi.

Iван Пятровiч ЛЮДАГОЎСКI,

пенсiянер.

г. Магiлёў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iван Пятровiч Людагоўскi з Магiлёва напiсаў у рэдакцыю аб трагедыi сваёй роднай вёскi Падказелле Мсцiслаўскага раёна. Вёску спалiлi нямецка-фашысцкiя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика