Адным невядомым салдатам стала менш...
Адным невядомым салдатам стала менш...
Сумеснае мерапрыемства правядуць вайскоўцы 77-га Асобнага Чырванасцяжнага чыгуначнага батальёна і вiцебскi ваенна-патрыятычны клуб "Пошук". Праз 65 гадоў пасля таго, як адгучалi залпы вайны, на Вiцебшчыне, у вёсцы Шумшчына Лёзненскага раёна, будзе пастаўлены помнік сяржанту 41-га артылерыйскага палка 97-й стралковай дывiзii Івану Мiкiну. Дагэтуль месца, дзе загiнуў Iван Рыгоравiч, якi вызваляў нашу зямлю ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у самыя цяжкiя часы Вялiкай Айчыннай, лiчылася невядомым. Дзякуючы няспынным намаганням удзельнiкаў ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук", якi займаецца пачэснай дзейнасцю па захаваннi памяцi, вывучэннi баявых спраў вiцебскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 251-й стралковай дывiзii, былi знойдзены астанкi невядомага салдата. Потым, як высветлiлася, — сяржанта Iвана Мiкiна. А дзякуючы намаганням вайскоўцаў 77-га маставога чыгуначнага батальёна быў перавезены i ўсталяваны помнiк герою той вайны. Цiкава, што пра прозвiшча загiнулага салдата даведалiся праз крынiцу ў сусветным "павуцiннi" — з адзiнага электроннага Iнтэрнэт-банка даных "Мемарыял". Удзельнiкам ваенна-патрыятычнага клуба асаблiва прыемна, што падзея адбылася якраз сёлета, калi "Пошук" святкуе 25-годдзе. — Наш батальён нiколi не адмаўляе ўсiм, хто звяртаецца па дапамогу з карыснай, патрэбнай прапановай, — i прыватным асобам, i прадпрыемствам, установам адукацыi. Мы цесна супрацоўнiчаем i з Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi, ваенна-патрыятычным класам... А калi да нас звярнуўся старшыня клуба "Пошук" Анатоль Бурдо, мы адразу ж згадзiлiся дапамагчы. — паведамiў намеснiк камандзiра па iдэалагiчнай рабоце 77-га маставога чыгуначнага батальёна старшы лейтэнант Аляксандр Лiсоўскi. Пакланiцца помнiку прыедуць родныя салдата, якiя жывуць на Наўгародскай зямлi. Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумеснае мерапрыемства правядуць вайскоўцы 77-га Асобнага Чырванасцяжнага чыгуначнага батальёна і вiцебскi ваенна-патрыятычны клуб "Пошук".
|
|