21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Дзякуй за цёплы сонечны праменьчык, які асвятляе мiрную зямлю..."

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дзякуй за цёплы сонечны праменьчык, які асвятляе мiрную зямлю..."

З рэдакцыйнай пошты

 

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты "Звязда!"

Пiша вам настаўнiца Падлясейскай СШ, што ў Баранавiцкiм раёне Брэсцкай вобласцi. Думаю, чытачы вашай газеты — людзi розныя па ўзросце, па прафесiях, поглядах, iнтарэсах. Але дакладна ведаю, што ўсе яны — беларусы, якiя цiкавяцца жыццём i лёсам Бацькаўшчыны, яе грамадзян.

3 лiпеня — значнае свята для ўсёй нашай краiны. Дзень Незалежнасцi проста немагчыма не звязаць з ваеннымi падзеямi, з Перамогай у Вялiкай Айчыннай вайне.

Зусiм нядаўна мне давялося сустрэцца з ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны Валынцом Уладзiмiрам Фамiчом. Ён пражывае ў суседняй вёсцы Яцвезь, што непадалёк ад Падлясеек. У мяне з iм завязалася размова, па-сапраўднаму цёплая i чуллiвая. Тое, што пачула i ўбачыла, мяне не пакiнула абыякавай.

Цячэ рака часу, адносячы ўсё далей i далей падзеi ваенных гадоў. Даўно зараслi зялёнай травой салдацкiя акопы, паздымалi воiны з баявога пляча прапахлыя дымам i гарам шынялi, знiклi з зямлi папялiшчы, паднялiся з руiн гарады.

Залячыла зямля свае раны, надзейнай i трывалай стала наша краiна. Але ёсць у чалавека памяць, якая заўсёды будзе захоўваць усе жахi ваеннага лiхалецця i ўслаўляць подзвiг i гераiзм тых, хто здабыў Перамогу.

Памяць цяперашняга пакалення, якое ўяўляе вайну па кнiжках i кiнафiльмах, яшчэ болей умацоўваюць жывыя сведкi — ветэраны Вялiкай Айчыннай. Толькi, прызнацца, вельмi засмучае iх прыкметны адыход. I ўжо кагосьцi не сустрэнеш на святочных агеньчыках i канцэртах, на мiтынгах памяцi. Кагосьцi з ветэранаў з-за немачы, якая болей i болей адольвае, ужо ўшаноўваем у нязвыклай для iх i для нас хатняй абстаноўцы.

У гэтым годзе на мiтынгу памяцi каля брацкай магiлы ў вёсцы Яцвезь мы не сустрэлi чалавека, яшчэ ў нядаўнiя гады вельмi энергiчнага i актыўнага, нягледзячы на жыццё i лёс, звязанага з вайной. Ветэран Вялiкай Айчыннай Валынец Уладзiмiр Фамiч заўсёды лiчыў сваiм абавязкам ушаноўваць памяць баявых таварышаў, вядомых i невядомых байцоў, каля помнiка ў роднай вёсцы. I не толькi ў майскiя днi прыходзiў сюды Уладзiмiр Фамiч, але i тады, калi паклiча сэрца, прыгадаецца мiнулае, занепакоiць душу боль ваенных гадоў. Ды i дом, у якiм пражывае У. Валынец, знаходзiцца непадалёк ад памятнага ў Яцвезi месца. Месца для гэтага чалавека святое. Ён добра ведае ваенны лёс роднай вёскi, помнiць i расказвае, якiя парадкi ўстанаўлiвалi фашысты, што размяшчалiся ў маёнтку пана Сакаловiча.

Мая сустрэча з ветэранам i яго жонкай Валянцiнай Андрэеўнай была гасцiннай.

Нарадзiўся Уладзiмiр Валынец 23 красавiка 1920 года ў вёсцы Яцвезь. Бацькi — простыя сяляне, у сям’i — чацвёра дзяцей. З малых гадоў, дапамагаючы бацьку, Уладзiмiр Фамiч навучыўся араць, сеяць, касiць, спраўляцца па гаспадарцы. Ён скончыў 4 класы польскай школы. Па тых часах гэта адукацыя была значнай. Ну а паколькi Валынец паспяваў на добра i выдатна, пасля 4 класаў дадаткова вучыўся яшчэ 30 дзён. Скончыў навучанне ў 1934 годзе. А пасля... Пасля была праца на зямлi.

Страшэнным для кожнага беларуса быў пачатак вайны. Гляджу на Ўладзiмiра Фамiча i ўлоўлiваю па яго позiрку, што гаротныя гэтыя ўспамiны для яго i па сёння...

110-ы полк, у якiм ваяваў У. Валынец, быў накiраваны на ўзяцце Варшавы. Тут спатрэбiлiся мужнасць i адвага. Баi былi моцнымi, жорсткiмi. Фарсiраваўшы раку Вiслу, нашы байцы выйшлi на Торнскую групоўку. Як расказвае Ўладзiмiр Фамiч, нашы воiны заходзiлi ў тыл ворага, "адразалi" фашыстаў i бiлi iх. Гiтлераўцы не ўтрымлiвалi нацiску i здавалi свае пазiцыi. Валынец быў узнагароджаны медалём "За ўзяцце Варшавы", мае падзяку як удзельнiк баёў за горад i крэпасць Торунь (Торн).

Пры вызваленнi Польшчы мясцовае насельнiцтва сустракала радасна савецкiх воiнаў, прымаючы iх як сваiх вызвалiцеляў.

У баявых дзеяннях за польскую вёску Малiнаўка Валынец праявiў смеласць i адвагу, уступiўшы ў вёску першым з кулямётам у руках. Узнагародай стаў медаль "За адвагу!".

Цi страшна было на вайне?

"Вядома ж, страшна, — прызнаецца Уладзiмiр Фамiч. — Часта даводзiлася смерцi глядзець у твар". А вайна на фронце, як вядома, яшчэ больш лютая. Кулi, што агнём палiваюць, снарады рвуцца, гiнуць таварышы. Праз забiтыя i акрываўленыя целы, не адступаючы нi на крок, не страчваючы нi хвiлiны, савецкiя воiны iшлi толькi ўперад: рускiя i беларусы, малдаване, лiтоўцы, грузiны. "Цяжка было нам, — успамiнае Уладзiмiр Фамiч, — чорным, брудным, халодным i галодным... Лёс ёсць лёс. Гэта разумеў кожны. Да кагосьцi ён больш мiласцiвы, а да кагосьцi бязлiтасны".

I хоць савецкая армiя ўсё далей i далей гнала ворага, нямецкiя абароны гарадоў былi добра ўмацаванымi. З жорсткiмi баямi выйшлi на фарсiраванне ракi Ўсходнi i Заходнi Одэр...

У адным з баёў 6 сакавiка 1945 г. Уладзiмiр Фамiч асколкам быў паранены ў правую руку. Але не пакiнуў поле бою.

На фронце ён назаўсёды развiтаўся са сваiм стрыечным братам Iванам Валынцом, якi быў санiтарам дывiзii. Iван Iванавiч iшоў заўсёды ўперадзе, ратуючы параненых. Аб смерцi брата Уладзiмiр Фамiч пачуў ад таварышаў, але падысцi не змог: быў бой.

Гартаючы ваенны бiлет, я ўбачыла фотаздымак маладога Ўладзiмiра Фамiча. Моцны i мужны баец з цвёрдым i ўпэўненым позiркам. Такiм быў, калi ваяваў. Такiм быў i калi вучыўся на курсах малодшых камандзiраў.

Аб выдатнай вучобе Валынца на курсах пiсала газета "Сталiнская гвардыя". Гэту газету i цяпер захоўвае ветэран — як гiстарычны матэрыял аднаго чалавечага лёсу.

...Радасным быў дзень 25 чэрвеня 1946 года. Вяртанне дамоў! Вяртаўся разам са сваiм суседам Яцутам Iванам Аляксандравiчам (яго ўжо няма сярод жывых), з якiм разам i прызываўся. Дома сустракалi са слязамi радасцi бацькi, сястра з мужам.

Працаваў у калгасе, абзавёўся сям’ёй, пабудаваў дом. Не саромеўся гэты чалавек, якi перанёс пасланыя лёсам выпрабаваннi, рознай работы. Быў рознарабочым, 20 гадоў — руславым (чысцiў рэчышча ў канавах).

Уладзiмiр Фамiч з пачуццём вялiкай любовi ставiўся да сваiх бацькоў, з удзячнасцю да таго, што яны ўклалi ў яго. Ён даглядзеў бацькоў да старасцi. Такiя ж пачуццi — але ўжо ў дачыненнi да сябе — яны з жонкай выхавалi ў дзвюх дачок. Ва Ўладзiмiра Фамiча 5 унукаў i 4 праўнукi.

...Разглядаю ўзнагароды ветэрана: медалi "За адвагу", "За ўзяцце Варшавы", "За перамогу над Германiяй", ордэн Айчыннай вайны... Пабразгваюць медалi. Нейкае хваляванне ахоплiвае мяне i пачуццё вялiкай удзячнасцi гэтаму чалавеку i ўсiм, хто прынёс перамогу i мiр на зямлi.

Дзякуй вам за цёплы сонечны праменьчык, якi асвятляе мiрную зямлю, за кропельку расы на пялёстках палявой кветкi, за светлую ўсмешку дзiцяцi на руках шчаслiвай мацi.

Наша вечная памяць i ўдзячнасць тым, хто загiнуў.

Наша вечная любоў i павага тым, каму ўдалося выстаяць у той крывавай вайне.

Таццяна Барысаўна Булыга,

настаўнiца Падлясейскай СШ Баранавiцкага раёна.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты "Звязда!" Пiша вам настаўнiца Падлясейскай СШ, што ў Баранавiцкiм раёне Брэсцкай вобласцi. Думаю, чы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика