"Манета года"
"Манета года"
Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi атрымалi шэраг узнагародаў на другiм Мiжнародным конкурсе "Манетнае сузор’е-2008", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. Так, у намiнацыi "Манета года" перамагла памятная манета "Крыж Ефрасiннi Полацкай" (па вынiках Інтэрнэт-галасавання прыз глядацкiх сiмпатый таксама атрымала яна), а ў намiнацыi "Сярэбраная манета года" лепшай была манета "Легенда пра бусла". Другое месца прысуджана манеце "Масленiца" ў намiнацыi "Ўдалае мастацкае рашэнне", у намiнацыi "Залатая манета года" другое месца — у манеты "Беларускi балет-2007". Другое месца заняла манета "Крыж Ефрасiннi Полацкай" у намiнацыi "Арыгiнальныя тэхналогii". Было прадстаўлена 80 манет, выпушчаных з 1 студзеня па 31 снежня 2007 года (летась 47). Свае манеты прадставiлi манетныя двары Данii, Iспанii, Казахстана, Польшчы, Расii, Фiнляндыi, нацыянальныя банкi Арменii, Беларусi, Балгарыi, Кыргызстана, Латвii, Лiтвы, Прыднястроўя, Украiны, кампанiя "Coin Invest Trust (Лiхтэнштэйн) i "Рэсурс Агратрэйд" (Расiя). Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi атрымалi шэраг узнагародаў на другiм Мiжнародным конкурсе "Манетнае сузор’е-2008", паведамiў ка
|
|