21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб чыгуначным транспарце"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 мая 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 1999 года "Аб чыгуначным транспарце" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 4, 2/12; 2004 г., № 120, 2/1054) наступныя змяненнi:

1. У артыкуле 4:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Кiраванне чыгуначным транспартам агульнага карыстання ажыццяўляецца дзяржаўным аб’яднаннем "Беларуская чыгунка" (далей — Беларуская чыгунка) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.";

першы сказ часткi другой выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Беларуская чыгунка падпарадкоўваецца Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i з’яўляецца камерцыйнай арганiзацыяй.".

2. Артыкул 14 выключыць.

3. Артыкул 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 17. Забеспячэнне адзiнства вымярэнняў на чыгуначным транспарце

Забеспячэнне адзiнства вымярэнняў на чыгуначным транспарце ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 верасня 1995 года "Аб забеспячэннi адзiнства вымярэнняў" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 32, ст. 420; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1260).

Дзяржаўны метралагiчны нагляд на чыгуначным транспарце ажыццяўляецца Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь.

Функцыi па забеспячэннi адзiнства вымярэнняў на чыгуначным транспарце агульнага карыстання ажыццяўляюцца метралагiчнай службай Беларускай чыгункi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".

4. З артыкула 23 словы "i рэклама" выключыць.

5. Артыкул 29 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 29. Ахова грузаў i аб’ектаў

Ахова грузаў, у тым лiку спецыяльных, на шляху перамяшчэння i на чыгуначных станцыях, аб’ектаў арганiзацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".

6. Артыкул 30 выключыць.

Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн:

прывесцi рашэннi Ўрада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мiнск.

№ 344 — З

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб чыгуначным транспарце"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика