21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асноўныя "адрасаты" — вяскоўцы

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асноўныя "адрасаты" — вяскоўцы

З пачатку года ў Любанскім раёне дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога была прызначана больш за паўтары тысячам чалавек.

Сям’я Красiй з пасёлка Сосны-2 выхоўвае чацвярых дзяцей. Малодшаму Ягору ўсяго 4 месяцы, i мацi Алена Пятроўна сядзiць з сынам дома. Як пражыць ушасцярых на заработную плату мужа i дапамогу на дзяцей, уявiць можна. Крыху выратоўвае падсобная гаспадарка, але i гэтага недастаткова. Добрай падтрымкай для сямейнага бюджэту Красiяў стала адрасная дапамога. Сёлета на тры месяцы iм было прызначана каля 1,2 мiльёна рублёў. Алена Пятроўна не хавае, што гэтым грошам у сям’i былi рады, тым больш што ў хаце збiраюцца рабiць рамонт.

Усяго на Любаншчыне адрасная сацыяльная дапамога сёлета была прызначана амаль пяцiстам сем’ям (а гэта больш за паўтары тысячы чалавек) на суму звыш 260 мiльёнаў рублёў. Як паведамiла начальнiк аддзела матэрыяльнага забеспячэння пенсiянераў i iнвалiдаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Любанскага райвыканкама Валянцiна Сеўрук, у параўнаннi з мiнулым годам колькасць атрымальнiкаў адраснай дапамогi павялiчылася амаль у тры разы, а сума — у шэсць.

Перш за ўсё, такi рост звязаны са змяненнем крытэрыю патрэбнасцi. Цяпер на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi могуць разлiчваць грамадзяне з сярэднедушавым даходам, якi не перавышае ста працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, а не 60 працэнтаў, як летась. Паўплывала i добрая iнфармаванасць любанчан. Работнiкi сацыяльнай службы раёна своечасова паведамляюць пра змяненнi, тлумачаць, у якiх выпадках можна разлiчваць на дапамогу.

Сярод тых, каму была прызначаная адрасная сацыяльная дапамога, амаль тры чвэрцi чалавек жывуць у сельскай мясцовасцi. Асноўныя "адрасаты" — шматдзетныя i няпоўныя сем’i, у якiх выхоўваюць няпоўнагадовых. Словам, тыя, каму часта даводзiцца лiчыць кожную капейку, атрымлiваюць неабходную фiнансавую падтрымку.

Але здараецца, на яе прэтэндуюць i тыя, хто жыве нябедна. Толькi дзяржаўны бюджэт не гумавы, таму, падтрымлiваючы маламаёмасных, так важна пазбегнуць утрыманскiх настрояў. З пачатку года па Любанскiм раёне амаль васьмiдзесяцi чалавекам было адмоўлена ў адраснай дапамозе. У палове з гэтых выпадкаў даходы пасля прымянення адпаведных каэфiцыентаў перавысiлi ўстаноўлены мiнiмум. Астатнiя заяўнiкi падалi памылковыя звесткi або ўтаiлi сужыцеля з большым заробкам.

Устанавiць факт падману ў такiх выпадках няцяжка. Хiба можна схаваць нешта ў вёсцы, дзе кожны ведае, чым жыве сусед? Ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай дапамозе звычайна папярэджваюць, што за падачу непраўдзiвай iнфармацыi заяўнiк назаўсёды губляе права на атрыманне адраснай дапамогi. У раёне такiх сем’яў пяць.

Людзям, не зацiкаўленым у павышэннi сваiх даходаў, адзначыла Валянцiна Сеўрук, таксама не варта разлiчваць на ўтрыманне за кошт дзяржавы. Калi працаздольны чалавек доўгi час не працуе або робiць не на поўную стаўку, то, вiдаць, яго задавальняе такi лад жыцця. Цi, напрыклад, ва ўпраўленне звярнулася сям’я, якая выхоўвае дваiх дзяцей, але мацi не працуе пятнаццаць гадоў i выходзiць на работу не збiраецца. У такiх выпадках адрасная дапамога прызначаецца на адзiн месяц з умовай абавязковага працаўладкавання.

Або яшчэ прыклад. Шматдзетная сям’я з вёскi Закальное. Жонка знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, муж працуе ў сельгаскааператыве. Зразумела, зiмой у сельскай гаспадарцы заробкi сцiплыя. Аднак цiкава, як трэба было працаваць i чым спадзяваўся пракармiць дзяцей галава сям’i, калi за тры месяцы (канец восенi — зiма) яго заработная плата склала 165 тыс. рублёў. Прычым за адзiн з гэтых месяцаў ён атрымаў усяго 21(!) тысячу рублёў. Што i казаць, важкi ўклад працаздольнага мужчыны ў сямейны бюджэт. З такiмi даходамi, практычна на адной дапамозе па доглядзе дзiцяцi, сям’i прыйшлося б туга. Але ж дзецi не павiнны цярпець з-за безадказнасцi бацькi. Адрасная дапамога стала для iх добрай падтрымкай.

Раўняць усiх пад адзiн грэбень нельга. Як паказала практыка, розныя катэгорыi людзей павiнны абслугоўвацца па-рознаму. З гэтай мэтай пашыраюцца вiды дапамогi. Цяпер малазабяспечаным людзям яе выдаюць не толькi грашыма, але i прадуктамi. У многiх выпадках гэта апраўдана. Напрыклад, калi ў сям’i пiтушчых бацькоў выхоўваецца дзiця. Лепей, калi яму прынясуць адзенне, ежу, чым калi грошы пойдуць на пакупку гарэлкi. У гэтым i сутнасць дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi. З аднаго боку, яе адрасатам з’яўляецца малазабяспечаны чалавек, а з другога — асоба з канкрэтнымi запытамi i патрэбамi.

Алеся Галоўчыц.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў Любанскім раёне дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога была прызначана больш за паўтары тысячам чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика