21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* У Гомелi 25-гадовы вадзiцель "Сеата" не справiўся з кiраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з "Фiятам". Пасля сутыкнення "Сеат" выкiнула на апору лiнii электраперадачы i разарвала на дзве часткi, яго вадзiцель загiнуў. Трое з "Фiята" з траўмамi дастаўленыя ў бальнiцу.

* Жыхарка Вiцебска прымусiла сваю 13-гадовую дачку з’есцi пачак цыгарэт. Гэта было зроблена ў выхаваўчых мэтах, калi мацi выявiла, што дзяўчынка спрабуе курыць. Запэўнiўшыся, што дзiця з’ела цыгарэты, жанчына пайшла па сваiх справах. Гучныя стогны дзяўчынкi пачулi суседзi i выклiкалi "хуткую", аб здарэннi было паведамлена i ў мiлiцыю. Жанчыну вырашана не прыцягваць да адказнасцi за здзекi над дзiцем, аднак сям’ю паставiлi на ўлiк у мiлiцыі.

* На беразе возера Хацькаўцы Гродзенскага раёна супрацоўнiкi праваахоўных органаў затрымалi "чалавека-амфiбiю". Ён выйшаў з вады ў вадалазным касцюме, масцы i ластах, у руках трымаў ружжо з двума лiхтарамi для падводнага палявання i сумку-сетку з рыбай. Святло лiхтара i выдала яго. Складзены пратакол аб незаконнай здабычы рыбы, ён перададзены ў суд. Паляваць пад вадой дазволена на спецыяльных вадаёмах у светлы час сутак без асвятляльных прыбораў, прычым толькi членам таварыства паляўнiчых i рыбаловаў.

* Пракуратурай Вiцебскай вобласцi расследуецца крымiнальная справа па факце прычынення цяжкiх цялесных пашкоджанняў, ад якiх наступiла смерць двухгадовай дзяўчынкi. Дзiця атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, траўму мозгу, пераломы канечнасцяў, на целе выяўлены шматлiкiя кровападцёкi. Ва ўчыненнi злачынства падазраецца мацi дзяўчынкi. Пракуратурай расследуюцца таксама прычыны таго, што крымiнальная справа была ўзбуджаная толькi праз некалькi месяцаў пасля трагедыi.

* У Ровенскай вобласцi супрацоўнiкi памежнай службы Ўкраiны затрымалi 57 парушальнiкаў мяжы, якiя спрабавалi збiраць чарнiцы ў беларускiх лясах. Жыхары Ракiтнянскага раёна прывыклi збiраць грыбы i ягады на закiнутым палiгоне, што знаходзiцца на беларускiм памежжы, а ходзяць туды напрасткi, мiнуючы пункты пропуску. Сустрэча з украiнскiмi памежнiкамi iм пагражае штрафам, а ў беларусаў незаконнае перасячэнне мяжы можа карацца i больш строга. Летась супрацоўнiкi Паўночнага рэгiянальнага ўпраўлення Дзяржпагранслужбы Ўкраiны затрымалi амаль 3 тыс. украiнцаў, з якiх трэць — дзецi. Сёлета замежныя чарнiцы спрабавалi збiраць 273 чалавекi.

* На самай буйной аўтамагiстралi Канады перавярнуўся грузавiк, якi перавозiў 1320 вулляў з 12 мiльёнамi меданосных пчолаў. У вынiку аварыi многiя вуллi былi пашкоджаныя, i пчолам удалося выбрацца з iх. Яны сталi кусаць удзельнiкаў руху, у асноўным матацыклiстаў i ўладальнiкаў кабрыялетаў. У сувязi з гэтым надоўга была перакрыта частка магiстралi, на якой адбылася аварыя. На дапамогу былi выклiканыя пчаляры i адпаведныя спецыялiсты. Вуллi было вырашана па адным пераносiць на iншыя машыны. Аперацыю па зборы пчол аблегчыла надвор’е — у момант здарэння iшоў дождж. Калi ён скончыўся, палiцыя стварыла вакол месца аварыi вадзяную заслону, каб насякомыя не змаглi паляцець.

* 26-гадовы жыхар амерыканскага штата Фларыда выпiў на конкурсе па распiццi алкаголю 25 порцый гарэлкi. Гэтае дасягненне стала апошнiм у яго жыццi — праз 2 гадзiны ён памёр у бальнiцы. Конкурс праводзiўся ў бiкiнi-бары, а свае 25 порцый (каля 1 л 125 мл) канкурсант выпiў менш чым за гадзiну. Ён працягваў пiць нават тады, калi яго сапернiк здаўся.

* Учора аднаму з самых вядомых сiгналаў азбукi Морзэ — SОS — споўнiлася 100 гадоў. 1 лiпеня 1908 года мiжнароднае супольнiцтва зацвердзiла яго як мiжнародны сiгнал бедства, што падаюць караблi, якiя тонуць.

Поўны абзац

* З учарашняга дня ў Галандыi ўступіла ў сiлу забарона на курэнне тытуню ў барах i рэстаранах. Аднак гэтая забарона не распаўсюджваецца на курэнне марыхуаны ў славутых на ўвесь свет так званых "кавярнях" — калi толькi курыльшчык не змешвае марыхуану з тытунём. Галандыя — адзiная краiна Еўрасаюза, дзе афiцыйна дазволена курэнне марыхуаны ва ўстановах, якiя атрымалi на гэта лiцэнзiю. Уладальнiкi рэстаранаў, кафэ i кавярняў, дзе афiцыйна прадаецца марыхуана, апасаюцца рэзкага падзення лiку наведвальнiкаў. У той жа час уладам вельмi няпроста будзе сачыць за тым, цi не змешваюць клiенты "траўку" з тытунём.

* З перасоўнага галандскага цырка ранiцай 30 чэрвеня збеглi 15 вярблюдаў, дзве зебры, неўстаноўленая колькасць ламаў i карлiкавая свiння. Уцёкi арганiзаваў жыраф, якi прабiў дзiрку ў вальеры, у якiм утрымлiвалiся жывёлы. Усiх "цыркачоў" неўзабаве знайшлi ў ваколiцах, некаторых з iх падкормлiвалi мясцовыя жыхары. Па меркаваннi палiцэйскiх, гэта магло дрэнна скончыцца, аднак жывёлы былi ручнымi, i нiхто не пацярпеў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi 25-гадовы вадзiцель "Сеата" не справiўся з кiраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з "Фiятам". Пасля с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика