У Лагойску будзе ўласны замак
У Лагойску будзе ўласны замак
Новы ўнiверсам з гандлёвай плошчай 446 квадратных метраў адчынiцца днямi ў адным з найбуйнейшых турыстычных рэгiёнаў Беларусi — Лагойскiм раёне. Пры гэтым, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Белкаапсаюза Алена Мохар, сам будынак унiверсама ў райцэнтры нагадвае замак з вежай i гадзiннiкам, а адсюль i яго назва — "Замкавы". Паводле слоў Алены Мохар, у асартыменце ўнiверсама будзе 12 тысяч харчовых i нехарчовых найменняў тавараў пераважна айчыннай вытворчасцi, тут жа размесцiцца кафэ. Прычым "Замкавы" павiнен працаваць штодня з 7 да 23 гадзiн без перапынкаў на выхадныя. Дарэчы, толькi за апошнi час у Лагойскiм раёне былi мадэрнiзаваныя 3 пункты прыдарожнага сэрвiсу на трасе Мiнск — Вiцебск, рэканструявана 56 гандлёвых аб’ектаў, адчынены 3 мiнi-крамы ў зонах пешаходнай даступнасцi пакупнiкоў. Да таго ж, пачалося будаўнiцтва яшчэ аднаго новага аб’екта з агульнай плошчай 1300 квадратных метраў на тэрыторыi цэнтральнага рынку ў Лагойску. Адкрыццё гэтай крамы запланавана на 2009 год. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы ўнiверсам з гандлёвай плошчай 446 квадратных метраў адчынiцца днямi ў адным з найбуйнейшых турыстычных рэгiёнаў Беларусi — Лагойскiм раёне. Пры г
|
|