Каранаваная апякунка Беларусі
Каранаваная апякунка Беларусі
10 гадоў таму адбылася каранацыя абраза Мацi Божай Будслаўскай. Сёлета 2 лiпеня адбудуцца ўрачыстасцi ў гонар святынi. Каранацыя азначае прызнанне: абраз асаблiвы, ён мае цудатворную сiлу. Менавiта па сiлы i па ўзнёсласць накiроўвалiся ў Будслаў каталiкi-пiлiгрымы з усiх куточкаў Беларусi. Але i праваслаўныя вернiкi ў нашай краіне з павагай ставяцца да гэтага абраза. І звычайна на свяце будслаўскай святынi збiраюцца некалькi тысяч вернiкаў. Летась, напрыклад, iх было каля 30 тысяч. Сёлета да дзесяцiгоддзя каранацыi прымеркаваны асаблiвы фэст, усе мерапрыемствы якога накiраваныя на тое, каб ушанаваць абраз Мацi Божай Будслаўскай. 2 лiпеня адбудзецца святочная iмша. Але сёлета пiлiгрымы пачуюць новую малiтву "Пад пакроў", якая дайшла да нашых дзён праз стагоддзi i была знойдзена ў старажытных кнiгах. У ёй прагучаць словы пра тое, што чалавек давярае сябе пакрову Багародзiцы Дзевы Марыi. Пiлiгрымы, якiя iшлi да святога месца некалькi дзён, пэўна, адчулi яе асаблiвую падтрымку. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 гадоў таму адбылася каранацыя абраза Мацi Божай Будслаўскай. Сёлета 2 лiпеня адбудуцца ўрачыстасцi ў гонар святынi.
|
|