21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Віцэ-прэзiдэнта НАК Расii ўзнагародзiлi ў Мiнску медалём

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцэ-прэзiдэнта НАК Расii ўзнагародзiлi ў Мiнску медалём

Мiнск наведаў вiцэ-прэзiдэнт Алiмпiйскага камiтэта Расii Генадзь Алёшын. Яго цёзка i калега Генадзь Аляксеенка, першы вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi, узнагародзiў госця медалём Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта нашай краiны i заўважыў пры гэтым: "Беларускiя i расiйскiя алiмпiйскiя камiтэты пастаянна супрацоўнiчаюць. Спартсмены i трэнеры абедзвюх краiн рэгулярна абменьваюцца вопытам i праводзяць вучэбна-трэнiровачныя зборы на спартыўных базах адна другой".

"Дзякуючы таму, што кiраўнiкi Беларусi i Расii самi з’яўляюцца вялiкiмi аматарамi спорту, — падкрэслiў Генадзь Алёшын, — у абедзвюх дзяржавах надаецца вялiкае значэнне ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы спартыўнай галiны i заахвочванню насельнiцтва да здаровага ладу жыцця".

Дарэчы, Генадзь Алёшын таксама з’яўляецца вiцэ-прэзiдэнтам Еўрапейскай лiгi плавання. Дзякуючы яго падтрымцы, нашай краiне дазволiлi прыняць ганаровы турнiр — чэмпiянат Еўропы па скачках у ваду сярод юнiёраў. "Беларусы заўжды вызначалiся сваёй гасцiннасцю, уменнем прыняць любы турнiр, — падкрэслiў госць. — На Алiмпiядзе-2008 у Пекiне не варта перабольшваць магчымасцi кiтайскiх спартсменаў, а тым больш пужацца iх. Беларусам i расiянам неабходна проста выступаць на высокiм узроўнi i пастарацца ўзяць свае медалi ў каронных дысцыплiнах".

Першы вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi дадаў, што на мiнулай летняй Алiмпiядзе беларусы маглi заваяваць большую колькасць узнагарод, бо 10 спартсменаў спынiлiся за крок ад п’едэстала, заняўшы 4-е месца. Улiчваючы гэта, пры падрыхтоўцы да сёлетняга старту вялiкую ўвагу надалi маральна-валявым i псiхалагiчным аспектам.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнск наведаў вiцэ-прэзiдэнт Алiмпiйскага камiтэта Расii Генадзь Алёшын. Яго цёзка i калега Генадзь Аляксеенка, першы вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi, узн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика