Пачаўся глабальны манiторынг азёр
Пачаўся глабальны манiторынг азёр
Днямi заснавана новая мiжнародная структура, якая зоймецца зборам i вывучэннем шматлiкiх даных па гiдралогii азёраў i вялiкiх вадасховiшчаў (HYDROLARE). Тым самым будзе лiквiдаваны iстотны прабел у сферы назiранняў за запасамi прэснай вады планеты i ў цэлым паляпшэння сiстэмы кiравання воднымi рэсурсамi чалавецтва. Чакаецца, што дзейнасць HYDROLARE дапаможа стымуляваць распрацоўку сiстэмы глабальнага манiторынгу азёраў i вадасховiшчаў, а таксама паспрыяе ўдасканаленню i аптымiзацыi рацыянальнага выкарыстання азёрнай вады. А яе запасы пакуль вялiзарныя. Нагадаем, у свеце зарэгiстравана больш за чатыры мiльёны азёраў. Яны адыгрываюць ключавую ролю ў глабальным водным цыкле i ў навакольным асяроддзi планеты, маюць выключны ўплыў на сацыяльна-эканамiчнае жыццё сотняў мiльёнаў людзей. Паводле меркавання экспертаў, патэнцыял прэснаводных азёраў як сховiшчаў вады амаль удвая перавышае сярэднестатыстычны гадавы аб’ём ападкаў на ўсёй плошчы сушы Зямлi. Азёры таксама забяспечваюць вадой многiя рэгiёны свету. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi заснавана новая мiжнародная структура, якая зоймецца зборам i вывучэннем шматлiкiх даных па гiдралогii азёраў i вялiкiх вадасховiшчаў (HYDROLARE
|
|