21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Песня № 1

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Песня № 1

Свой даклад, прысвечаны гэтай тэме, Максiм Iўкiн прамовiў на навуковых чытаннях памяцi Мухарынскай у Беларускай акадэмii музыкi. Ён прысвяцiў яго памяцi Тэраўскага, чалавека, якi быў расстраляны 70 гадоў таму, за два тыднi i тры гады да свайго 70-годдзя. Такiм чынам, забытае iмя кампазiтара мiнулых дзён дапамог вярнуць будучы кампазiтар.

— Максiм, вы рыхтуецеся стаць прафесiйным кампазiтарам, а чаму вас зацiкавiла паходжанне песнi, якая лiчылася народнай?

— Я вельмi даўно цiкавiўся i займаўся фальклорам, сам збiраў, запiсваў яго, ездзiў у экспедыцыi. Для мяне гэта ўсё вельмi блiзка. Да "Купалiнкi" я звярнуўся дзякуючы выкладчыцы беларускай музыкi Тамары Лiхач. Яна прыносiла цiкавыя ноты, якiя мелi дачыненне да музыкi ХХ стагоддзя, i неяк, калi мы вывучалi Тэраўскага, яна прынесла раздрукаваны зборнiчак Шчаглова. Я зрабiў з яго сабе копiю. А пасля ўважлiва перагледзеў змест. I звярнуў вагу на дробненькiя лiтары ў змесце, якiмi было пазначана аўтарства гарманiзацыi, цi аўтарства музыкi. Гэта рэдкае выданне, яно захоўваецца ў Коласаўскай бiблiятэцы. Там маленечкiмi лiтарамi пазначана: муз. У. Тэраўскага. За гэта я i зачапiўся, пачаў капаць далей, аналiзаваў, сядзеў у бiблiятэках. Перагледзеў шмат матэрыялаў у кабiнеце народнай музыкi ў нас у акадэмii. Некаторыя рэчы траплялiся, быццам бы нехта з вышынi падказваў. Некаторыя звесткi прыходзiлi, я лiчу, зусiм не выпадкова. Даследчыкi спецыяльна можа i не звярталi б увагi, але я капаў мэтанакiравана. Спачатку нарадзiлася гiпотэза, а потым усё яе пацвярджала. Паступова ўсё складалася ў нейкую агульную карцiнку. I калi ўжо назапасiлася вельмi шмат матэрыялу, заставалася ўсё аформiць, каб гэта прагучала пераканаўча. Насамрэч, постаць Уладзiмiра Тэраўскага быццам бы i вядомая, але не займае таго месца, якое, на маё меркаванне, павiнна займаць. Таму што Ўладзiмiр Тэраўскi — чалавек, якi заклаў асновы беларускай музычнай школы, менавiта нацыянальны накiрунак iм быў вызначаны.

— Вы адзначаеце, што ў "Купалiнкi" найноўшая мелодыя. Няўжо можна адчуць, што яна не народная?

— Так, сапраўды можна адчуць... Вы чулi калi-небудзь аўтэнтычныя спевы?.. Гэта абсалютна iншая музычная мова, чыста iнтанацыйна. I ў Купальскiх песнях таксама. Тэкст — традыцыйны. Ёсць зварот: "Купалiнка, дзе твая дочка?" Ён характэрны для народных песень. I ёсць варыянты адказаў. Менавiта такi варыянт тэксту i быў змешчаны ў зборнiку Мiколы Шчаглова i драме Мiхася Чарота "На Купалле". Як стваралася драма "На Купалле"? Чарот таксама спяваў у хоры Тэраўскага. Цiкавы паварот, цi не так? Тэраўскi займаўся музычным афармленнем спектакля Першага драматычнага тэатра. Еўсцiгней Мiровiч прапанаваў Чароту зрабiць нейкi сюжэт, скласцi з нейкiх народных тэкстаў, скампанаваць. Гэта было зроблена з падачы Мiровiча, але з разлiкам на тое, што драма будзе музычна афармляцца Тэраўскiм.

— А чым тлумачыцца тое, што з усёй той пастаноўкi толькi "Купалiнка" працягвае жыць у наш час?

— Нават кампазiтар не заўсёды ведае, якi з ягоных твораў стане папулярным. Можна пiсаць сiмфонii, але стварыць адну песню, якая будзе жыць доўга i праславiць iмя стваральнiка для шырокiх колаў. "Купалiнка" займала цэнтральнае месца ў спектаклi. Ёсць у драме ключавыя моманты, напрыклад, момант зараджэння пачуцця галоўных герояў. I ў гэты час гучыць пэўная музыка. У дадзеным выпадку — "Купалiнка". Напэўна, гэта трэба адчуць сэрцам. Сам Тэраўскi — глыбока нацыянальны кампазiтар. Ён усё выдатна адчуваў i ўклаў душу ў гэтую мелодыю. Таму яна сапраўды падхапiлася людзьмi. Я не лiчу, што гэта прынiжае вартасцi песнi, калi яна лiчыцца народнай, хутчэй наадварот, сведчыць аб яе папулярнасцi. Але народ павiнен ведаць сваiх герояў.

— Чым можна патлумачыць той факт, што многiя ведалi пра Тэраўскага i ведалi гэтыя зборнiкi, але не задумвалiся пра аўтарства "Купалiнкi"?

— Я думаю, што ўсё-такi адну з галоўных роляў сыграў тэкст фальклорнага паходжання. Гэта ўзводзiла ў зман. Мелодыя — "напеў навейшага паходжання", як у Цiтовiча напiсана — i добра. Але справа яшчэ i ў тым, што шмат матэрыялаў было проста знiшчана. Iмя творцы было рэабiлiтаванае, але каб усё вярнуць, зноў увесцi ў культурнае жыццё яго творы... Напэўна, калi што i рабiлася, то ў недастатковай ступенi. У нас ёсць магчымасць аднавiць справядлiвасць, назваўшы сапраўднага аўтара "Купалiнкi".

Падрыхтавала Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой даклад, прысвечаны гэтай тэме, Максiм Iўкiн прамовiў на навуковых чытаннях памяцi Мухарынскай у Беларускай акадэмii музыкi. Ён прысвяцiў яго памя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика