Пяцёра брастаўчан падазраюцца ва ўчыненні незаконных здзелак з нерухомасцю
Пяцёра брастаўчан падазраюцца ва ўчыненні незаконных здзелак з нерухомасцю
Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання УУС Брэсцкага аблвыканкама праводзiць расследаванне па крымiнальнай справе ў дачыненнi да грамадзян, якiя займалiся незаконнымi здзелкамi з нерухомасцю. Як паведамiла старшы следчы па асаблiва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама Маргарыта Чацвярык, ва ўчыненнi супрацьпраўных дзеянняў падазраюцца пяцёра жыхароў Брэста, якiя дзейнiчалi ў складзе групы. Пад выглядам рыэлтараў яны шукалi патэнцыяльных ахвяраў сваiх махiнацый: збiралi поўную iнфармацыю пра людзей, якiя злоўжывалi спiртнымi напоямi, не мелi блiзкiх сваякоў, сiстэматычна затрымлiвалi аплату камунальных плацяжоў. Сваiм клiентам яны прапаноўвалi дапамогу ў продажы кватэр, аплаце запазычанасцi па камунальных плацяжах. Аплацiўшы запазычанасць, затраты, звязаныя з прыватызацыяй i продажам, прысвойвалi выручаныя ад продажу нерухомасцi грошы, а сваiм клiентам куплялi ў большасцi выпадкаў непрыдатнае для пражывання жыллё, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi, прысвойвалi выручаную ў вынiку абмену на меншую кватэру даплату. Дзейнасцю злачыннай групы следчыя органы зацiкавiлiся пасля таго, як у мiлiцыю звярнуўся адзiн з пацярпеўлых. Вольга КАБЯК, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання УУС Брэсцкага аблвыканкама праводзiць расследаванне па крымiнальнай справе ў дачыненнi да грамадзян, якiя
|
|