21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цеплавозам — праз балота

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цеплавозам — праз балота

Кожную ранiцу праз балота ў Жабiнкаўскiм раёне праходзiць прывычны для гэтых мясцiн цягнiк — цеплавоз з некалькiмi вагончыкамi. Гэта стратэгiчны транспартны сродак мясцовага торфапрадпрыемства "Гатча-Осаўскае".

Ад радовішча, дзе цяпер здабываюць торф, да завода адлегласць — 16 кiламетраў. Для зручнасцi перавозкi праклалi вузкую чыгуначную каляiну, па якой адзiн невялiкi цеплавозiк за дзень здольны перавозiць да 500 тон сыравiны. "Няцяжка ўявiць, колькi спатрэбiлася б аўтатранспарту, каб перавезцi такi аб’ём грузу, — гаворыць намеснiк дырэктара прадпрыемства Мiхаiл Кляўзо, — ды i дарога ў аб’езд больш працяглая, чым наша балотная чыгунка".

Машынiст цеплавоза Аляксандр Штык сваю машыну ведае нiбы свае пяць пальцаў. Паводле яго слоў, штодзённы маршрут не надакучвае, бо прырода навокал маляўнiчая. Каляя пракладзеная па былых залежах торфу, якiя ўжо распрацаваны. Участкi пакрылiся вадой i ператварылiся ў неглыбокiя балоцiстыя азёры. Тут шмат рыбы. Сюды вярнулiся балотныя птушкi-"чырванакнiжнiцы". Толькi любуйся прыроднай iдылiяй за акном: вось застыла чапля над вадой ў чаканнi рыбкi, а крыху далей праплывае са сваiм вывадкам паважная лебедзь.

І такой цiшынёй, некранутасцю, няспешнасцю патыхае ад краявiдаў, што мiжволi вырвалася прапанова-пытанне: а цi нельга на цеплавозе турыстаў вазiць? I аказалася, такi прэцэдэнт быў. Экскурсiю для госця з далёкага замежжа аднойчы наладзiлi, праўда, некамерцыйную. Але чалавек быў у захапленнi. Так што можна падумаць i аб платных паслугах такога кшталту. Толькi папярэдне давядзецца рыбакоў паганяць. Многiя аблюбавалi i гэтыя непраходныя, далёкiя ад дарог мясцiны. Рыбы тут багата, i месца для адпачынку цудоўнае. Але ж... Ну не ўмее наш чалавек пабыць на прыродзе i не пакiнуць ёй "у знак удзячнасцi" гурбу смецця. I невядома калi навучыцца.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Жабiнкаўскi раён.

На здымку: машынiст цеплавоза Аляксандр Штык i начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела Мiкалай Адамчук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную ранiцу праз балота ў Жабiнкаўскiм раёне праходзiць прывычны для гэтых мясцiн цягнiк — цеплавоз з некалькiмi вагончыкамi. Гэта стратэгiчны транс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика