21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каго не бяруць у "партызаны"

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каго не бяруць у "партызаны"

Самым маштабным для Ўзброеных Сiлаў Беларусi ў гэтым годзе стане комплекснае аператыўнае вучэнне "Восень-2008", якое плануецца правесцi з 15 па 21 кастрычнiка. У iм будзе задзейнiчана звыш 300 адзiнак бранятанкавай тэхнiкi, каля 40 артылерыйскiх гарматаў, самалёты i верталёты, возьме ўдзел каля васьмi з паловай тысяч чалавек. У тым лiку звыш дзвюх тысяч чалавек будзе прызвана з запасу. Так званыя "партызаны", безумоўна, ёсць i сярод чытачоў "Звязды", таму мы звярнулiся да прэс-службы Мiнiстэрства абароны нашай краiны, каб высветлiць: якiя правы i абавязкi маюць "запаснiкi", што пагражае ўхiлiстам?

У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 78 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку праходжання ваенных i спецыяльных збораў" тэрмiн праходжання ваеннаабавязанымi ваенных збораў можа дасягаць да 35 сутак. Паводле iнфармацыi прэс-службы Мiнiстэрства абароны краiны, ваеннаслужачыя, якiх прызавуць з запасу, будуць выконваць абавязкi ў складзе вайсковых часцей i падраздзяленняў на штатных воiнскiх пасадах у залежнасцi ад iх прызначэння. Удзел "партызанаў" — ваеннаслужачых запасу — у вучэннях (воiнскiх зборах) вызначаны заканадаўствам Беларусi для таго, каб павысiць баявую i мабiлiзацыйную гатоўнасць Узброеных Сiлаў краiны.

За час знаходжання на ваенных зборах ваеннаабавязаным (працуючым) выплачваецца сярэднямесячная зарплата па месцы працы. Прадпрымальнiкам i беспрацоўным выплачваецца грашовая сума ў памеры 15 базавых велiчынь у месяц (выплата ажыццяўляецца выканкамамi па месцы жыхарства). Аднак каб атрымаць грашовае забеспячэнне, патрэбна мець даведку аб колькасцi дзён знаходжання на ваенных зборах (выдаецца ў ваенным камiсарыяце). Акрамя таго, у вайсковай часцi за час праходжання ваенных збораў выплачваецца грашовае забеспячэнне за тэрмiн праходжання збораў (у залежнасцi ад звання).

За ўхiленне ад яўкi на зборы ваеннаабавязаны караецца штрафам цi выпраўленчымi работамi на тэрмiн да аднаго года, цi арыштам на тэрмiн да трох месяцаў (арт. 436 УК РБ). Калi "партызан" будзе "касiць" шляхам нанясення сабе цялесных пашкоджанняў, сiмуляцыi захворвання, цi падробкi дакументаў цi iншага падману, ён караецца штрафам альбо арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў, цi абмежаваннем волi на тэрмiн да двух гадоў.

Ад правядзення ваенных збораў у адпаведнасцi з артыкулам 71 Закона "Аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе" могуць быць вызваленыя наступныя катэгорыi грамадзян: ваеннаабавязаныя, забранiраваныя за рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi;

грамадзянскi персанал Узброеных Сiлаў i iншых вайсковых фармiраванняў, органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях;

суддзi i пракурорскiя работнiкi;

дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi;

члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi;

кiраўнiкi, асобы, з лiку лётнага i тэхнiчнага складу, iншыя работнiкi авiяцыйнага i чыгуначнага транспарту (метрапалiтэна), якiя непасрэдна забяспечваюць цi ажыццяўляюць перавозкi; занятыя абслугоўваннем i рамонтам самалётаў (верталётаў), аэрадромнай тэхнiкi, рухомага саставу i абсталявання чыгуначнага транспарту (метрапалiтэна), а таксама вучэбных авiяцыйных цэнтраў Беларускага абароннага спартыўна-тэхнiчнага таварыства;

члены экiпажаў суднаў рачнога флоту — у перыяд навiгацыi;

грамадзяне, непасрэдна занятыя на пасяўных i ўборачных работах, — на тэрмiн правядзення гэтых работ;

работнiкi жывёлагадоўчых комплексаў (фермаў);

педагагiчныя работнiкi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, а таксама вучэбных цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкi грамадзян;

работнiкi Беларускага абароннага спартыўна-тэхнiчнага таварыства, якiя займаюцца падрыхтоўкай грамадзян да воiнскай службы;

навучэнцы, студэнты ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, якiя вучацца на вочнай форме навучання, — на ўвесь тэрмiн навучання, а таксама навучэнцы i студэнты ўказаных устаноў адукацыi, якiя вучацца на завочнай форме, — на тэрмiн экзаменацыйных сесiй;

ваеннаабавязаныя — пры наяўнасцi ў iх падстаў адтэрмiноўкi ад прызыву ў перыяд мабiлiзацыi па сямейных абставiнах, стане здароўя, а таксама тыя, у каго ёсць трое i больш дзяцей да 18-гадовага ўзросту;

грамадзяне, звольненыя ў запас з воiнскай службы, службы ў рэзерве, — на працягу двух гадоў са дня звальнення ў запас;

ваеннаабавязаныя жаночага полу.

У асобных выпадках пры наяўнасцi сур’ёзных прычын i прад’яўляння адпаведных дакументаў рашэнне аб вызваленнi ад праходжання ваенных i спецыяльных збораў можа быць прынятае ваеннымi камiсарыятамi раёна (горада) па iншых падставах.

Гэта важна

Устаноўлены крайнi ўзрост знаходжання ваеннаабавязаных у запасе:

для салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мiчманаў — да 50 гадоў, для малодшых афiцэраў — да 55, маёраў, падпалкоўнiкаў i палкоўнiкаў — да 60, найвышэйшых афiцэраў — да 65 гадоў.

Грамадзяне, якiя знаходзяцца ў запасе i дасягаюць крайняга ўзросту знаходжання ў запасе цi прызнаныя непрыдатнымi да воiнскай службы са зняццем з воiнскага ўлiку па стане здароўя, пераво-дзяцца ваенным камiсарыятам у адстаўку i здымаюцца з воiнскага ўлiку. З якой перыядычнасцю "партызанаў" прызываюць з запасу, залежыць ад тыпу збораў.

Iрына ПРЫМАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самым маштабным для Ўзброеных Сiлаў Беларусi ў гэтым годзе стане комплекснае аператыўнае вучэнне "Восень-2008", якое плануецца правесцi з 15
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика