Дарогі хопiць на ўсiх
Дарогі хопiць на ўсiх
І ўражанняў ад яе — таксама. Ва ўсякiм разе, на гэта спадзяюцца стваральнiкi новага турыстычнага праекта "Экспедыцыя". Некалькi тыдняў таму здымачная група на двух каляровых джыпах праехала ад заходняй да ўсходняй мяжы Беларусi, наведваючы па шляху малавядомыя, але ад таго не менш прыцягальныя мясцiны, сустракаючыся з мясцовымi краязнаўцамi i проста цiкавымi людзьмi... Вынiк гэтай вялiкай вандроўкi — цыкл праграм "Экспедыцыя", першая з якiх выйдзе ў эфiр канала "ЛАД" ужо 28 лiпеня. Акрамя ўласна звароту да гiстарычных мясцiнаў, у праграме будзе весцiся расповед пра лёс простых людзей i лад iх жыцця, пра мясцовых "зорак" у розных сферах... "Жоўтыя майкi з лагатыпам праграмы i джыпы пазнаюць ужо нават у аддаленых месцах, што вельмi прыемна, — дзелiцца аўтар праекта Ягор Шолькiн. — Нас гасцiнна прымаюць, з задавальненнем расказваюць легенды свайго краю. Мы нават не чакалi, што знойдзем столькi адмысловых матэрыялаў для праграмы". Многiя сустрэчы аказалi ўплыў i на самiх членаў здымачнай брыгады. Напрыклад, падчас здымак мясцовы траўнiк падарыў тым з удзельнiкаў "Экспедыцыi", хто нiяк не мог пазбавiцца звычкi смалiць, адмысловы рэцэпт. Цi дапамог сродак курцам, яны абяцалi расказаць пасля вяртання брыгады ў Мiнск. Тым часам тэлеканал "ЛАД" прапануе ўсiм гледачам, хто хоча стаць героямi праграмы "Экспедыцыя", дасылаць гiсторыi пра сваю родную мясцовасць цi землякоў. Аповеды прымаюцца на сайце канала www.lad.tvr.by, а аўтараў самых цiкавых гiсторый чакаюць падарункi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І ўражанняў ад яе — таксама. Ва ўсякiм разе, на гэта спадзяюцца стваральнiкi новага турыстычнага праекта "Экспедыцыя". Некалькi тыдняў таму
|
|