21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Курсантам ваенных ВНУ Беларусі будзе прадастаўляцца матэрыяльная дапамога на праезд

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курсантам ваенных ВНУ Беларусі будзе прадастаўляцца матэрыяльная дапамога на праезд

Палажэнне аб парадку прадастаўлення матэрыяльнай дапамогi на праезд курсантам дзённай формы навучання ваенных навучальных устаноў, устаноў адукацыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях зацвердзiў Савет Мiнiстраў Беларусi.

У адпаведнасцi з дакументам курсантам, сярэднедушавы даход сям’i якiх па аб’ектыўных прычынах не перасягае 100 працэнтаў найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанага ўрадам Беларусi, за два апошнiя кварталы, прадастаўляецца матэрыяльная дапамога на праезд.

Курсантам навучальных устаноў прадастаўляецца кампенсацыя 50 працэнтаў кошту праезду (праязнога дакумента) да месца пражывання сям’i (бацькоў): не больш як за дзве паездкi (туды i назад) у месяц на пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў; не больш як за чатыры паездкi (туды i назад) у месяц на пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў. Па жаданні курсанта яна можа быць заменена матэрыяльнай дапамогай на праезд па месячным праязным бiлеце на адзiн з вiдаў гарадскога пасажырскага транспарту ад месца пражывання курсанта да навучальнай установы.

Матэрыяльная дапамога на праезд курсантам навучальных устаноў прадастаўляецца ў суботу i нядзелю, святочныя днi, устаноўленыя i аб’яўленыя нерабочымi, а таксама ва ўсе днi тыдня пры адбыццi ў водпуск, але не раней чым з дня падачы рапарта з усiмi неабходнымi дакументамi.

Рашэнне аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi канкрэтнаму курсанту i яе памеры прымаецца пастаянна дзеючай камiсiяй па прадастаўленні матэрыяльнай дапамогi на праезд, што ствараецца ў навучальнай установе, на працягу 5 рабочых дзён з дня падачы рапарта з усiмi неабходнымi дакументамi. Камiсiю ўзначальвае начальнiк навучальнай установы (ваеннага факультэта цывiльнай установы адукацыi).

Сярэднедушавы даход сям’i курсанта вылiчваецца за тры месяцы, якiя папярэднiчаюць месяцу звароту па прадастаўленне матэрыяльнай дапамогi на праезд. Сярэднедушавы даход сям’i вызначаецца шляхам дзялення сукупнага даходу ўсiх членаў сям’i за разлiковы перыяд на колькасць месяцаў у гэтым перыядзе i на колькасць членаў сям’i, улiчаных у яе складзе.

Выплата матэрыяльнай дапамогi на праезд ажыццяўляецца ў парадку i тэрмiны, устаноўленыя ў навучальнай установе для выплаты грашовага забеспячэння.

БЕЛТА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палажэнне аб парадку прадастаўлення матэрыяльнай дапамогi на праезд курсантам дзённай формы навучання ваенных навучальных устаноў, устаноў адукацыi Мi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика