21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэдняя зарплата на прамысловых прадпрыемствах перасягнула адзнаку Br1 млн

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя зарплата на прамысловых прадпрыемствах перасягнула адзнаку Br1 млн

На прамысловых прадпрыемствах Беларусі сярэдняя заработная плата ў чэрвенi гэтага года склала Br1 млн 1 тыс. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, гэта на 12,2 працэнта вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы.

Найбольш высокая аплата працы ў чэрвенi гэтага года склалася на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасцi — Br1 млн 581 тыс., чорнай металургii — Br1 млн 535 тыс., хiмiчнай прамысловасцi — Br1 млн 266 тыс. Гэта ў 1,6—1,3 раза вышэй, чым у сярэднiм па прамысловасцi. Значна нiжэйшая зар-плата на прадпрыемствах швейнай прамысловасцi — Br573 тыс., тэкстыльнай — Br609 тыс., гарбарнай, футравай, абутковай — Br708 тыс., дрэваапрацоўчай — Br788 тыс. У будаўнiчых арганiзацыях сярэдняя зарплата склала Br1 млн 179 тыс. У арганiзацыях транспарту дасягнула Br1 млн 11 тыс., у тым лiку аўтамабiльнага — Br875 тыс., чыгуначнага — Br1 млн 62 тыс., трубаправоднага — Br1 млн 346 тыс., авiяцыйнага — Br1 млн 430 тыс. Сярэднi чэрвеньскi заробак у арганiзацыях сувязi склаў Br968 тыс., жыллёва-камунальнай гаспадаркi — Br820 тыс., лясной гаспадаркi — Br796 тыс., гандлю i грамадскага харчавання — Br750 тыс. У арганiзацыях сельскай гаспадаркi Беларусi сярэдняя заработная плата работнiкаў у чэрвенi гэтага года складала Br575 тыс. (на 36 працэнтаў нiжэй, чым у сярэднiм па рэспублiцы).

Прадаўжае змяншацца доля работнiкаў з нiзкiм узроўнем аплаты працы, а ўдзельная вага работнiкаў з больш высокай зарплатай няўхiльна павялiчваецца. Доля работнiкаў з зарплатай, нiжэйшай за мiнiмальны спажывецкi бюджэт (Br332,2 тыс.), у маi гэтага года склала 11 працэнтаў, доля работнiкаў з узроўнем зарплаты звыш Br1 млн — 26 працэнтаў. Для параўнання: у маi мiнулага года гэтыя паказчыкi складалi 13 працэнтаў i 14 працэнтаў адпаведна. У Мiн-стаце адзначылi, што пратэрмiнаваная запазычанасць па зарплаце на 31 лiпеня гэтага года ў абследуемых арганiзацыях склала Br50 млн, або 0,006 працэнта ад налiчанага фонду заработнай платы гэтых арганiзацый (0,002 працэнта ад агульнага фонду заработнай платы па рэспублiцы за чэрвень 2008 года).

Запазычанасць арганiзацый па крэдытах i пазыках на выплату заработнай платы па стану на 1 лiпеня была Br519,4 млрд, або 17,2 працэнта ад налiчанага за месяц фонду заработнай платы. Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасцi склалася ў арганiзацыях канцэрнаў "Беллегпрам" (70,7 працэнта ад налiчанага фонду заработнай платы), "Беллеспаперапрам" (65,4 працэнта), а таксама ў арганiзацыях Мiнбудархiтэктуры (45,4 працэнта) i Мiнпрама (30,9 працэнта).

БЕЛТА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прамысловых прадпрыемствах Беларусі сярэдняя заработная плата ў чэрвенi гэтага года склала Br1 млн 1 тыс. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика