Камбайн з поля — у агарод
Камбайн з поля — у агарод
На Брэстчыне жніво падыходзiць да завяршэння. На полi засталiся лiчаныя дзялянкi. Намалочана больш за 1 мiльён 200 тысяч тон збожжа. Але названая лiчба будзе большай, калi дадаць сюды ўраджай з асабiстых падворкаў вяскоўцаў. А малацьба на ўласных падворках працягваецца. Як правiла, камбайны пасля заканчэння работы на палях сельгаспрадпрыемстваў накiроўваюцца на прысядзiбныя ўчасткi, каб абмалацiць вырашчанае. Так было i ў сельгаскааператыве "Хмелева" Жабiнкаўскага раёна. Гаспадарка сёлета атрымала рэкордны ўраджай i выйшла на першае месца ў раёне. Экiпаж камбайнераў Дзмiтрыя Ляшко i Сцяпана Кавальчука на машыне ДОН-1500 сабраў 650 тон збажыны ў СВК, а затым прыступiў да абмалоту надзелаў вяскоўцаў. З ранку выглядалi камбайн калгасныя ветэраны Любоў Маркаўна i Мiкалай Максiмавiч Кацэвiчы (на здымку). І нарэшце велізарны агрэгат завярнуў на iх падворак. За лiчаныя хвiлiны iх нiўка ператварылася ў зярняты i бункеры саломы. Машына акуратна ссыпала збожжа на прыгатаваную посцiлку i рушыла далей. Пенсiянеры засталiся задаволеныя: будзе прыбаўка да корму хатняй скацiнцы i птушцы. Цэны ж на платную паслугу гаспадаркi прымальныя — паўтары тысячы рублёў за сотку плошчы абмалочанай збажыны. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне жніво падыходзiць да завяршэння. На полi засталiся лiчаныя дзялянкi. Намалочана больш за 1 мiльён 200 тысяч тон збожжа. Але названая лiчб
|
|