21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакрэты звычайнай соды

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакрэты звычайнай соды

Лечымся без лекаў

Тое, што харчовай содай можна зняць прыступ пякоткi i да бляску адмыць тлусты посуд, ведаюць многiя. Але, аказваецца, гэты недарагi парашок са шчолачнымi ўласцiвасцямi ўвогуле здольны замянiць сабой цэлую хатнюю аптэчку.

* Па-першае, калi хтосьцi апёкся кiслатой, то ў момант нейтралiзаваць яе можна содавым растворам.

* Каб папярэдзiць карыес i нейтралiзаваць кiслоты, якiя ўтвараюцца ў роце ў вынiку жыццядзейнасцi бактэрый i разбураюць эмаль зубоў, трэба некалькi разоў на дзень паласкаць рот растворам харчовай соды.

Можна зрабiць iнакш: змачыць зубную шчотку вадой, абмакнуць яе ў соду i пачысцiць зубы. Сода аказвае i лёгкае абразiўнае дзеянне: яна адпалiруе зубы, не пашкоджваючы эмаль.

* Для абеззаражвання слiзiстай рота пры частых язвах карысна паласкаць рот пасля яды наступным растворам: сода (85 г) + соль (85 г) + мачавiна (2,5 г).

* Каб пазбавiцца ад непрыемнага паху з рота, дабаўце 1 ст. лыжку соды ў шклянку 2—3-працэнтнага раствору перакiсу вадароду i прапалашчыце iм рот.

* Кашка з вады i соды супакоiць сверб i смыленне, выклiканыя ўкусам насякомых, прэласцю, вятранкай, сонечным апёкам або кантактам скуры з крапiвой, баршчэўнiкам. Зменшыць сухасць скуры пры iхтыёзе, псарыязе дапамогуць содавыя прымочкi або ванны.

* Пры кан’юнктывiце эфектыўныя шматразовыя прамываннi вачэй слабым растворам соды з дапамогай мяккiх ватных тампонаў. Аднак памятайце, што адной ваткай можна карыстацца толькi адзiн раз.

* Не абысцiся без соды i хворым з панарыцыем (гнойнае запаленне пальца). Лячэнне пачынайце, як толькi з’явiцца пульсуючы боль. Прыгатуйце моцны содавы раствор: 2 ст. лыжкi соды на паўлiтра гарачай вады. Апусцiце туды палец i патрымайце хвiлiн 20. Зрабiце такую працэдуру разы тры на дзень — i запаленне абавязкова знiкне.

* Пры танзiлiце дастаткова некалькi разоў на дзень змазваць мiндалiны харчовай содай, абмакнуўшы ў яе мокры палец. Пасля працэдуры на працягу дзвюх гадзiн нiчога не есцi i не пiць. Дапамагае зняць боль у горле, зменшыць запаленне слiзiстай паласканне содай: 1—2 ч. лыжкi соды засыпце ў шклянку цёплай вады i кожныя 4 гадзiны палашчыце горла.

* Пры прастудзе карысныя содавыя iнгаляцыi. Для гэтага ў чайнiк налiць шклянку вады, дадаць 1 ч. лыжку соды. Калi вада закiпiць, на носiк чайнiка надзець трубачку з паперы i дыхаць гэтай парай 10—15 хвiлiн для аддзялення макроты.

* Для адхарквання вязкай макроты 2 разы на дзень выпiць нашча па паўшклянкi цёплай вады, у якой растварыць палову чайнай лыжкi соды i крыху солi.

* Каб змякчыць кашаль, развядзiце 1 ч. лыжку соды ў шклянцы кiпячонага малака i выпiце на ноч.

* Пры смыленнi i сухасцi ў носе дапаможа закапванне ў нос содавага раствору. А пры моцных выдзяленнях медыкi раяць 2—3 разы на дзень рабiць содавыя прамываннi.

* Каб пазбавiцца ад мiгрэнi, паспрабуйце штодзень прымаць раствор гатаванай вады з харчовай содай. У першы дзень лячэння за 30 хвiлiн да абеду выпiць 1 шклянку раствору (0,5 ч. лыжкi соды + вада), у другi дзень — 2 шклянкi i гэтак далей, давёўшы да 7 шклянак. А затым кожны дзень змяншаць норму на адну шклянку.

* Для лячэння грыбка растварыце ў невялiкай колькасцi вады 1 ст. лыжку соды i натрыце гэтай сумессю пашкоджанае месца, а затым апаласнiце яго вадой, высушыце i прысыпце крухмалам або талькам.

* Пры юнацкiх вуграх змяшайце соду з мыльнай стружкай i працiрайце гэтай сумессю твар два разы на тыдзень. Такая працэдура ачышчае скуру ад мёртвых клетак i адкрывае поры.

* Пры павышанай патлiвасцi карысна працiраць падпахавыя ямкi, ступнi ног невялiкiм кавалачкам ваты, змочаным у растворы соды (1 ч. лыжка соды на 1 шклянку цёплай вады).

* Каб змякчыць грубую скуру ступняў, перад сном папарце ногi ў растворы: 2 л гарачай вады, 1 ч. лыжка соды, 1 ст. лыжка надзёртага гаспадарчага мыла. А для разгладжвання скуры локцяў, каленяў прыгатуйце далiкатны скраб: змяшайце 3 часткi соды з адной часткай вады, каб атрымалася густая паста, i патрыце ёю загрубелыя ўчасткi.

Падрыхтавала

Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што харчовай содай можна зняць прыступ пякоткi i да бляску адмыць тлусты посуд, ведаюць многiя. Але, аказваецца, гэты недарагi парашок са шчолачн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика