Летняе надвор’е зноў вернецца ў Беларусь
Летняе надвор’е зноў вернецца ў Беларусь
Пасля дажджлiвых, амаль восеньскiх выхадных у Беларусь зноў вернецца лета. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. Яна адзначыла, што паўночны вецер, якi прынёс з сабой дыханне Арктыкi, зменiцца на паўднёвы, i ў краiне iстотна пацяплее. Ужо ў аўторак, 2 верасня, паветра днём у паўднёва-заходнiх раёнах прагрэецца да 24 градусаў, а ў сераду, 3 жнiўня, цёплае надвор’е распаўсюдзiцца па ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Ноччу будзе ад 7 да 13 градусаў, днём — ад 20 да 25 градусаў, па поўднi — да 28 градусаў цяпла. Істотных ападкаў не чакаецца. У чацвер, 4 жнiўня, стане яшчэ цяплей. Па прагнозах, на поўднi Брэсцкай i Гомельскай абласцей слупок тэрмометра зноў дасягне 30-градуснай адзнакi. У паўночна-заходнiх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Цёплы дзень прагназуецца i ў пятнiцу, але з-за вялiкай колькасцi воблакаў па паўночным захадзе рэспублiкi будзе крыху халаднавата: 19—22 градусы цяпла. Добрае надвор’е захаваецца i ў наступныя выхадныя. Ноччу чакаецца тэмпература ад 11 да 17 градусаў, днём — плюс 20—27 градусаў, па Гомельскай вобласцi — да 29 градусаў вышэй за нуль. У Гродзенскай, Мiнскай, Вiцебскай, Брэсцкай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальнiцамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дажджлiвых, амаль восеньскiх выхадных у Беларусь зноў вернецца лета. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных п
|
|