Мiнчане задумалiся аб душы i чысцiнi
Мiнчане задумалiся аб душы i чысцiнi
Мiнчане сталi больш купляць адзення, пральных машын i кнiг. Такiя высновы можна зрабiць, прааналiзаваўшы даныя Мiнскага гарадскога ўпраўлення статыстыкi. Так, продаж адзення i бялiзны ў студзенi — лiпенi гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007-га вырас на 33,7 працэнта, панчошна-шкарпэтачных вырабаў — на 20,9, абутку — на 6,7. Актыўна жыхары сталiцы ўзялiся за будаўнiцтва i рамонт жылля — за сем месяцаў 2008-га ў магазiнах горада прададзена на 17,4 працэнта будматэрыялаў больш, чым за студзень — лiпень мiнулага года. Лiдарам па росце аб’ёмаў продажу сталi пральныя машыны. Іх купiлi на 69,5 працэнта больш, чым у студзенi — лiпенi 2007 года. У халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў — больш сцiплыя лiчбы, продаж вырас на 12,2 працэнта. А вось каляровых тэлевiзараў гараджане сталi купляць на 2,4 працэнта менш. Статыстыка сведчыць, што жыхары сталiцы не супраць пачытаць. Продаж друкаваных выданняў у гандлёвай сетцы горада ў студзенi — лiпенi 2008 года ў параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года вырас на 11,7 працэнта. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчане сталi больш купляць адзення, пральных машын i кнiг. Такiя высновы можна зрабiць, прааналiзаваўшы даныя Мiнскага гарадскога ўпраўлення статысты
|
|