Грузія прызналася, што выкарыстала ў Паўднёвай Асецii касетныя бомбы
Грузія прызналася, што выкарыстала ў Паўднёвай Асецii касетныя бомбы
Грузія прызналася, што выкарыстала ў Паўднёвай Асецii касетныя бомбы
Грузiя прызнала, што падчас агрэсii супраць Паўднёвай Асецii яе войскi выкарыстоўвалi касетныя бомбы. Аб гэтым паведамiлi заходнiя агенцтвы са спасылкай на заяву ваеннага эксперта мiжнароднай праваабарончай арганiзацыi Human Rights Watch Бонi Дачэрцi. Касетныя боепрыпасы ўжывалiся ў раёне Рокскага тунэля, якi злучае Паўночную i Паўднёвую Асецii, паведамляе AP са спасылкай на афiцыйны лiст Мiнабароны Грузii. У Тбiлiсi заявiлi, што выкарысталi касетныя бомбы М85. Такая ж зброя масава выкарыстоўвалася Ізраiлем у вайне з баевiкамi "Хiзбалах" у 2006 годзе, адзначае агенцтва. Паводле iнфармацыi праваабаронцаў, у вынiку ўжывання касетных боепрыпасаў у Паўднёвай Асецii "мiнiмум 14 мiрных жыхароў загiнулi, тысячы параненыя". Раней Human Rights Watch абвiнавацiла ў выкарыстаннi касетных бомбаў Расiю, аднак у Генштабе гэтыя сцвярджэннi аспрэчылi. Нагадаем, мiжнароднае заканадаўства забараняе выкарыстанне касетных боепрыпасаў супраць грамадзянскiх аб’ектаў. ЗША нападуць на Iран у блiжэйшыя тыднi?Галандская спецслужба адклiкала ўсiх сваiх супрацоўнiкаў з Iрана ў сувязi з маючай адбыцца ўзброенай аперацыяй ЗША супраць Тэгерана, пiша галандская De Telegraaf. Служба знешняй разведкi Нiдэрландаў спынiла ўсе аперацыi па ўкараненнi ў абаронны комплекс Iрана i арганiзацыi сабатажу. "Аперацыя, якая характарызуецца як выключна паспяховая, была нядаўна спыненая ў сувязi з планамi ЗША нанесцi паветраныя ўдары па Iране", — паведамляе выданне, якое цытуе брытанская The Daily Telegraph. Высокапастаўленая крынiца паведамiла выданню, што важны агент быў нядаўна адклiканы з Iрана, бо ЗША, верагодней за ўсё, прымуць рашэнне атакаваць Iран з дапамогай беспiлотных самалётаў на працягу найблiжэйшых тыдняў. Намеснiк начальнiка Генштаба iранскiх узброеных сiлаў, брыгадны генерал Масуд Джазайеры папярэдзiў у мiнулыя выхадныя, што напад на Iран прывядзе да трэцяй сусветнай вайны. ЗША не выключаюць магчымасцi ваеннага нападу на Iран, калi ўрад Iсламскай Рэспублiкi працягне ўзбагачэнне ўрану ў рамках мiрнай ядзернай праграмы, якую заходнiя краiны лiчаць толькi прыкрыццём стварэння ядзернай зброi. Iран папярэдзiў, што ў выпадку вайны перакрые стратэгiчны Хормузскi залiў, галоўны транспартны калiдор нафты Iрана. У пятнiцу iзраiльская газета Maariv напiсала, што калi на працягу блiжэйшага года мiжнародныя санкцыi або амерыканскi напад на Iран не спыняць iранскую ядзерную праграму, Iзраiлю давядзецца знiшчаць iранскiя ядзерныя аб’екты самастойна. Эксперты: падпалам на ваенных складах у Лазавой маглi схаваць буйную нястачу снарадаўПажар на складах боепрыпасаў паблiзу горада Лазавая ва Украiне мог адбыцца ў вынiку падпалу з мэтай схаваць нястачу снарадаў. Аб гэтым паведамляе NEWSru.ua са спасылкай на меркаванне падпалкоўнiка Генадзя Лабады, якi доўгi час служыў у ракетных войсках стратэгiчнага прызначэння. "Я лiчу, што тэхнагенная катастрофа здарылася з-за халатнасцi вайскоўцаў — гэта па-першае. А па-другое, склад маглi адмыслова падпалiць, каб схаваць недахоп снарадаў. Калi знiкаюць боепрыпасы, лепшы спосаб адвесцi ад сябе падазрэннi — нешта падарваць i нястачу спiсаць на надзвычайнае здарэнне", — лiчыць падпалкоўнiк. З гэтай нагоды кампартыя Украiны абвiнавацiла прэзiдэнта Вiктара Юшчанку ў спробе такiм чынам "замесцi сляды" незаконных паставак зброi ў Грузiю. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне на тэрыторыi вайсковай часцi ў Лазоўскiм раёне Харкаўскай вобласцi адбылося ў мiнулую сераду. У вынiку ўзгарання пачалi выбухаць скрынi з боепрыпасамi. Зона здарэння была ачэпленая сiламi МУС у радыусе трох кiламетраў, насельнiцтва эвакуявалi. Усе цягнiкi, якiя iшлi праз станцыю Лазавая, былi пушчаныя ў абыход. Паведамлялася толькi аб адным пацярпелым вайскоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузiя прызнала, што падчас агрэсii супраць Паўднёвай Асецii яе войскi выкарыстоўвалi касетныя бомбы. Аб гэтым паведамiлi заходнiя агенцтвы са спасылк
|
|